Чурлёнскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР

Чурлёнскі сельсавет, Чурлонскі сельсавет[1] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Чурлёны.

Чурлёнскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Вілейскі раён
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 мая 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іжскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. а б Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.