Чыжэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Чыжэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жабін.

Чыжэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Жабін
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 319
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыжэвічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 8 жніўня 1959 года ўтвораны рабочы пасёлак Салігорск, у яго склад пералічана вёска Вішнёўка[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 23 лютага 1978 года пасёлак Пакроўка ўключаны ў склад Салігорска[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучаны часткі скасаваных Чапялёўскага (вёскі Бранчыцы, Глядкі, Куляшы, Шабунькі) і Пагосцкага сельсаветаў (вёскі Залессе, Застарынне, Кутнева, Мяцявічы, Пагост 1, Пагост 2, Сяльцо)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1250 чалавек[4], з іх 90,8 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 2319 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 8 жніўня 1959 г. № 187 Аб утварэнні на тэрыторыі Старобінскага раёна Мінскай вобласці рабочага пасёлка Салігорск // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 23 лютага 1978 г. №1810-IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Салігорска пасёлка Пакроўка Чыжэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна// Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 6 (1560)
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.