Чыко́й[1] (бур. Сγхэ мγрэн, руск.: Чикой) — рака ў Азіі, у Бураціі і Забайкальскім краі Расіі і часткова на мяжы з Манголіяй, правы прыток ракі Селенга (басейн возера Байкал).

Чыкой
бур. Сγхэ мγрэн, руск. Чикой
Каля сяла Паварот
Каля сяла Паварот
Характарыстыка
Даўжыня 769 км
Басейн 46 200 км²
Расход вады 261 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Чыкаконскі хрыбет
 • Каардынаты 49°37′41″ пн. ш. 109°56′23″ у. д.HGЯO
Вусце Селенга
 • Каардынаты 51°03′28″ пн. ш. 106°39′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Карскае мора
Краіны
Рэгіёны Бурація, Забайкальскі край
Код у ДВР 16030000212116300009089
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 769 км. Плошча вадазбору 46 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 261[2] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 8,237[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Чыкаконскім хрыбце. Працякае ўздоўж паўднёвага схіла Малханскага хрыбта на тэрыторыі Забайкальскага края і Бураціі, часткова на мяжы з Манголіяй. У ніжнім цячэнні рэчышча Чыкоя раздзяляецца на рукавы, утвараючы доўгія астравы. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Галоўны прыток — рака Менза (левы). У басейне ракі 560[2] азёр агульнай плошчай 14,8[2] км².

Рака суднаходная на 152 км ад вусця.

Зноскі

  1. карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  2. а б в г Иванов В. В. Чикой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 485. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць