Чырваназём — тып глебы; адметны павышаным утрыманнем аксідаў жалеза і алюмінію. З-за аксідаў жалеза глеба мае чырванаватую афарбоўку. Чырваназёмы — кіслыя ці слабакіслыя глебы.

Чырваназёмы Індыі.

Гэты тып глебаў характэрны для субтрапічных шыракалістых лясоў, часам чырваназёмы сустракаюцца ў трапічных саванах. Для Паўднёва-Усходняй Азіі чырваназёмы, згодна з А. М. Красновым, гэтак жа звычайныя, як чарназёмы для расійскіх стэпаў[1].

На тэрыторыі былога СССР чырваназёмы сустракаюцца ў Грузіі і Азербайджане. У Расіі сустракаюцца на тэрыторыі Вялікага Сочы аж да расійска-абхазскай мяжы.

Зноскі

  1. Под тропиками // Пять континентов / Н. И. Вавилов. Под тропиками Азии / А. Н. Краснов. — 1987. — С. 198. — 348 с.

Спасылкі правіць