Чырвоныя каналы (поўная назва «Чырвоныя каналы: Справаздача аб уплыве камуністаў на тэлебачанні і радыё») — адзін з палітычных памфлетаў, прадстаўлены ў форме справаздачы 22 чэрвеня 1950 года ў перыядычным выданні «Каунтэрэтэк» (Counterattack). Сутнасць працы была ў абвінавачванні супрацоўнікаў тэле- і радыёіндустрыі ў прапагандзе камуністычных ідэй. Справаздача была складзена пасля некалькіх год працы і публікацый у «Каунтэрэтэк».

Аўтары правіць

  • Джон Дж. Кінан
  • Кенет М. Баерлі
  • Теадор С. Кіркпатрык
  • Фрэнсіс Джэй МакНамара
  • Вінсент Хартнет
  • Філіпс Лорд

Асноўная ідэя публікацыі правіць

У памфлеце было апісана, як камуністы карыстаюцца забаўляльнай індустрыяй, каб паступова ўплываць на погляды амерыканцаў і падрываць жыццяздольнасць ЗША. У гэтым творы прыводзіліся імёны 151 дзеяча культуры, мастацтва і навукі. Сярод іх актрыса Лі Грант, драматург Ліліян Хелман, кінарэжысёр Стэнлі Крамэр і інш. Увогуле, памфлет быў напісаны ў стылі ўздзеяння на эмоцыі чытача ў большай ступені, чым на логіку ці мысленне. Але гэта было характэрна для антыкамуністычнай публіцыстыкі 1940-1950-х гадоў. Гэта можна пацвердзіць цытатай з распаўсюджанай у 1950-х гады лістоўкі:

«1) ЧЫРВОНЫЯ зрабілі наша кіно, радыё і тэлебачанне самай эфектыўнай Пятай калонай Масквы ў Амерыцы… 2) ЧЫРВОНЫЯ Галівуда і Брадвея заўсёды былі галоўным аб’ектам фінансавай падтрымкі камуністычнай прапаганды ў Амерыцы… 3) НАШЫ ЎЛАСНЫЯ ФІЛЬМЫ, знятыя ЧЫРВОНЫМІ прадзюсарамі, рэжысёрамі, сцэнарыстамі і ЗОРКАМІ, выкарыстоўваюцца Масквой у Азіі, Афрыцы, на Балканах і па ўсёй Еўропе, каб спарадзіць нянавісць да Амерыкі… 4) ЗАРАЗ робяцца фільмы, каб па-майстэрску славіць МАРКСІЗМ, ЮНЕСКА і ІДЭЮ АДНАПАЛЯРНАГА СВЕТУ… і праз тэлебачанне яны цякуць у Вашу залу — і атручваюць розум Вашых дзяцей прама на Вашых вачах!!! Таму ПАМЯТАЙЦЕ — калі Вы абараняеце фільм, зняты ЧЫРВОНЫМІ прадзюсарамі, сцэнарыстамі, зоркамі і СТУДЫЯМІ, Вы дапамагаеце і садзейнічаеце КАМУНІЗМУ… кожны раз, калі Вы дазваляеце ЧЫРВОНЫМ заходзіць у Вашу залу ПРАЗ ТЭЛЕВІЗАР, Вы дапамагаеце МАСКВЕ і ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАМ зруйнаваць Амерыку!!!»[1]

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Bernhard, Nancy E. U.S. Television News and Cold War Propaganda, 1947—1960. Cambridge University Press, 2003
  • «By Appointment», Time, September 11, 1950 (available online(недаступная спасылка), subscription required).
  • Cogley, John (1956). «Report on Blacklisting.» Collected in Blacklisting: An Original Anthology (1971), Merle Miller and John Cogley. New York: Arno Press/New York Times. ISBN 0-405-03579-9
  • Doherty, Thomas (2003). Cold War, Cool Medium: Television, McCarthyism, and American Culture. New York: Columbia University Press. ISBN 0-231-12952-1
  • Faulk, John Henry and Don Gardner. Fear on Trial (1964) University of Texas Press, 1983(недаступная спасылка).
  • Miller, Merle (1952). «The Judges and the Judged.» Collected in Blacklisting: An Original Anthology (1971), Merle Miller and John Cogley. New York: Arno Press/New York Times. ISBN 0-405-03579-9
  • Nizer, Louis. (1966). The Jury Returns. New York: Doubleday & Co. ISBN 978-0-671-12505-9
  • «Who’s Blacklisted?» Time, August 22, 1949 (available online Архівавана 21 ліпеня 2013., subscription required).