Чэзарэ да Сеста (італ.: Cesare da Sesto; 1477, Сеста-Календэ — 1523, Мілан) — італьянскі мастак, вучань Леанарда да Вінчы.

Чэзарэ да Сеста
Фатаграфія
Фігура Чэзарэ да Сеста ў п'едэстала помніка Леанарда да Вінчы ў Мілане, скульптар П'етра Маньі, 1872
Дата нараджэння 1477[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1523[3]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Уплыў Леанарда да Вінчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Святое Сямейства са святой Кацярынай». 1515-20. Эрмітаж

Вялікі ўплыў на яго творчасць — як і на Бернардзіна Луіні, і Марка д'Аджона  (руск.) — аказаў Леанарда, што выразна праглядаецца ў Мадонне з дзіцем. Пазней, у Паўднёвай Італіі, ён стварыў складаны і вычварны стыль, у якім злучыліся класіцызм і найбольш характэрныя элементы ранняга маньерызму.

Як і Леанарда, Чэзарэ не меў прозвішча ў сучасным сэнсе; «да Сеста» — мянушка па горадзе Сеста-Календэ ў цяперашняй правінцыі Варэзэ, з якога ён быў родам.

Магчыма, што ён быў вучнем або чаляднікам у Бальдасарэ Перуцы ў Рыме ў 1505 годзе. Яго аўтарству адносяць тымпаны ў Сант-Анофрыа-аль-Джанікола  (руск.) і некаторыя роспісы ў ваколіцах Рыма.

Імя Чезаре да Сеста ўпершыню сустракаецца ў 1508 годзе, калі ён зрабіў роспісы ў Ватыканскім палацы (не захаваліся) па замове папы Юлія II. У 1513 годзе ён працаваў на Сіцыліі, у 1515 годзе — у Неапалі. У 1515 годзе ён завяршыў манументальны поліптых для манастыра Найсвяцейшай Тройцы ў Кава-дэ’-Тырэні.

У 1516 у ён вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў знакамітую карціну «Саламея» (італ.: Salomè), набытую імператарам Рудольфам II (зараз яна знаходзіцца ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене).

У 1517 годзе ў Месіна Чэзарэ стварыў адну з найбольш знакамітых сваіх прац — «Пакланенне вешчуноў  (італ.)», — пасля чаго ў 1520 годзе зноў вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў іншы свой шэдэўр — так званы «поліптых Святога Роха» (для сабора Св. Роха, зараз у Кастэла Сфарцэска).

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Cesare da Sesto
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.