Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2010


Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 (англ.: UK Championship 2010, таксама вядомы як 12BET.com UK Championship 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 12 снежня 2010 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 34-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010
Фота
Сезон 2010/2011
Тэрміны 4 — 12 снежня 2010
Арэна Міжнародны цэнтр Тэлфарда
Горад Тэлфард
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар 12BET.com
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £625,000
Прызавыя пераможцы £100,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фіналіст Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Лік 10:9
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 143 (Марк Джойс)
←2009Чэмпіянат Вялікабрытаніі2011→
Снукерны сезон 2010/2011
←Прага Класік Мастэрс→

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які саступаў Уільямсу ў фінальным матчы з лікам 2:7 і 5:9, але здзейсніў выдатны камбэк і выдрапаў паядынак у вырашальнай партыі. На сваім шляху да тытула 35-гадовы шатландзец перайграў Стывена Лі (9:6), сваіх суайчыннікаў Грэма Дота (9:8) і Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў паўфінальным матчы (9:5) і валійца Марка Уільямса ў фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Хігінс выйграў свой 33-ы прафесійны і 22-і рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне пасля таго, як у сярэдзіне лістапада вярнуўся ў снукер пасля шасцімесячнай дыскваліфікацыі.

Турнір правіць

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 года стаў 34-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.

Рэйтынгавыя ачкі правіць

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 9 перамог
Другі раўнд
да 9 перамог
Чвэрцьфіналы
да 9 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1    Дзін Цзюньхуэй 9  
17    Мэцью Стывенс 4  
  1    Дзін Цзюньхуэй 8  
  12    Марк Ален 9  
12    Марк Ален 9
35    Том Форд 5  
  12    Марк Ален 9  
  25    Сцюарт Бінэм 7  
16    Марка Фу 9  
22    Бары Хокінс 7  
  16    Марка Фу 2
  25    Сцюарт Бінэм 9  
7    Роні О’Саліван 6
25    Сцюарт Бінэм 9  
  12    Марк Ален 5  
  4    Джон Хігінс 9  
6    Стывен Магуайр 9  
30    Кен Доэрці 6  
  6    Стывен Магуайр 9
  9    Марк Сэлбі 7  
9    Марк Сэлбі 9
20    Рыкі Уолдэн 6  
  6    Стывен Магуайр 7
  4    Джон Хігінс 9  
11    Грэм Дот 9  
24    Мартын Гоўлд 5  
  11    Грэм Дот 8
  4    Джон Хігінс 9  
4    Джон Хігінс 9
19    Стывен Лі 6  
4    Джон Хігінс 10
5    Марк Уільямс 9
3    Алістэр Картэр 6  
65    Марк Джойс 9  
  65    Марк Джойс 9  
  26    Джад Трамп 7  
14    Джэймі Коўп 6
26    Джад Трамп 9  
  65    Марк Джойс 7  
  5    Марк Уільямс 9  
10    Стывен Хендры 9  
63    Джымі Уайт 8  
  10    Стывен Хендры 6
  5    Марк Уільямс 9  
5    Марк Уільямс 9
18    Марк Дэвіс 3  
  5    Марк Уільямс 9
  8    Шон Мёрфі 8  
8    Шон Мёрфі 9  
70    Патрык Уолес 5  
  8    Шон Мёрфі 9
  23    Раян Дэй 8  
15    Марк Кінг 8
23    Раян Дэй 9  
  8    Шон Мёрфі 9
  2    Ніл Робертсан 7  
13    Пітэр Эбдан 7  
29    Эндру Хігінсан 9  
  29    Эндру Хігінсан 5
  2    Ніл Робертсан 9  
2    Ніл Робертсан 9
40    Роры Мак-Лаўд 1  

Фінал правіць

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.
Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 12 снежня 2010.
Джон Хігінс (4)
  Шатландыя
10:9 Марк Уільямс (5)
  Уэльс
Дзённая сесія: 80:0 (80), 1:78, 26:67, 45:65 (65), 66:60, 34:76, 17:66, 0:85 (85)
Вячэрняя сесія: 3:55, 90:0 (90), 94:43 (94), 45:85 (70), 135:0 (105), 16:63, 68:31, 110:0 (76), 71:69 (61), 64:28, 81:46 (66)
105 Найвышэйшая серыя 85
1 Соценныя серыі 0
5 Серыі 50+ 4

Спасылкі правіць