Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2011


Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 (англ.: UK Championship 2011, таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 11 снежня 2011 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 35-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011
Фота
Сезон 2011/2012
Тэрміны 3 — 11 снежня 2011
Арэна Barbican Centre
Горад Ёрк
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар William Hill
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £625,000
Прызавыя пераможцы £100,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джад Трамп
Фіналіст Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 144 (Стывен Магуайр)
←2010Чэмпіянат Вялікабрытаніі2012→
Снукерны сезон 2011/2012
←PTC10 PTC11→

Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула валійца Дамініка Дэйла (6:4), Роні О’Салівана (6:5), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:3), аўстралійца Ніла Робертсана ў паўфінальным матчы (9:7) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы англічанін выйграў свой сёмы прафесійны і другі рэйтынгавы турнір, а таксама трэцяе прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля турніру PTC у Глостэры і адкрытага чэмпіянату Антверпена).

Турнір правіць

 
Barbican Centre — месца праведзення чэмпіянату Вялікабрытаніі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 года стаў 35-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.

Рэйтынгавыя ачкі правіць

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 6 перамог
Другі раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1    Джон Хігінс 6  
33    Роры Мак-Лаўд 5  
  1    Джон Хігінс 4  
  9    Стывен Магуайр 6  
9    Стывен Магуайр 6
21    Стывен Хендры 3  
  9    Стывен Магуайр 3  
  8    Джад Трамп 6  
14    Роні О’Саліван 6  
43    Стыў Дэвіс 1  
  14    Роні О’Саліван 5
  8    Джад Трамп 6  
8    Джад Трамп 6
26    Дамінік Дэйл 4  
  8    Джад Трамп 9  
  4    Ніл Робертсан 7  
5    Дзін Цзюньхуэй 6  
17    Марк Дэвіс 5  
  5    Дзін Цзюньхуэй 6
  15    Мэцью Стывенс 5  
15    Мэцью Стывенс 6
24    Маркус Кэмбэл 2  
  5    Дзін Цзюньхуэй 2
  4    Ніл Робертсан 6  
10    Грэм Дот 6  
40    Мэцью Сэлт 1  
  10    Грэм Дот 3
  4    Ніл Робертсан 6  
4    Ніл Робертсан 6
31    Том Форд 1  
8    Джад Трамп 10
12    Марк Ален 8
3    Марк Уільямс 6  
48    Джо Джогія 4  
  3    Марк Уільямс 3  
  22    Рыкі Уолдэн 6  
13    Стывен Лі 3
22    Рыкі Уолдэн 6  
  22    Рыкі Уолдэн 6  
  6    Шон Мёрфі 3  
16    Мартын Гоўлд 6  
53    Пітэр Лайнс 2  
  16    Мартын Гоўлд 4
  6    Шон Мёрфі 6  
6    Шон Мёрфі 6
70    Лі Янь 3  
  22    Рыкі Уолдэн 7
  12    Марк Ален 9  
7    Алістэр Картэр 6  
36    Роберт Мілкінс 4  
  7    Алістэр Картэр 2
  12    Марк Ален 6  
12    Марк Ален 6
61    Эдрыян Ганэл 3  
  12    Марк Ален 6
  29    Марка Фу 5  
11    Сцюарт Бінэм 4  
29    Марка Фу 6  
  29    Марка Фу 6
  2    Марк Сэлбі 3  
2    Марк Сэлбі 6
30    Раян Дэй 0  

Фінал правіць

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Barbican Centre, Ёрк, Англія, 11 снежня 2011.
Джад Трамп (8)
  Англія
10:8 Марк Ален (12)
  Паўночная Ірландыя
Дзённая сесія: 92:4 (70), 23:58 (56), 0:149 (141), 48:69, 86:49 (52), 62:30, 75:33 (75), 73:31 (61)
Вячэрняя сесія: 109:7 (109), 78:46 (78), 82:14 (74), 0:139 (139), 0:133 (129), 76:1 (76), 8:125 (125), 35:75, 32:95 (95), 91:0 (91)
109 Найвышэйшая серыя 141
1 Соценныя серыі 4
9 Серыі 50+ 6

Спасылкі правіць