Чэмпіянат Кітая па снукеры 2016


Чэмпіянат Кітая 2016 (англ.: China Championship 2016, таксама вядомы як Evergrande China Championship 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 5 лістапада 2016 года ў Гуанчжоу, Кітай. Турнір стаў першым розыгрышам чэмпіянату Кітая. Кампанія Evergrande упершыню спансавала гэтае спаборніцтва. Прызавы фонд турніру склаў £650,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат Кітая 2016
Фота
Сезон 2016/2017
Тэрміны 1 — 5 лістапада 2016
Арэна Guangzhou Gymnasium
Горад Гуанчжоу
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Evergrande
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £650,000
Прызавыя пераможцы £200,000
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фіналіст Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм
Лік 10:7
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 160
Колькасць соценных серый 22
Найвышэйшая серыя 144 (Шон Мёрфі)
Чэмпіянат Кітая2017→
Снукерны сезон 2016/2017
←International Championship Champion of Champions→

Пераможцам турніру стаў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Марка Уільямса (6:4), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (6:2), Марка Алена ў паўфінальным матчы (9:3) і другога нумара сусветнага рэйтынгу Сцюарта Бінэма ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы шатландзец выйграў свой першы прафесійны тытул пасля перамогі на International Championship у лістападзе 2015 года.

Прызавыя грошы правіць

Прызавы фонд новага кітайскага турніру склаў £650,000. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £200,000, стаўшы найбуйнейшым першым прызам у гісторыі снукерных турніраў, якія праходзілі па-за тэрыторыяй Вялікабрытаніі, а таксама перасягнуўшы прызавыя пераможцаў усіх турніраў сезона, апроч чэмпіянату свету і Мастэрс.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £200000
Фіналіст £100000
Паўфіналісты £50000
Чвэрцьфіналісты £30000
1/8 фіналу £15000
Найвышэйшы брэйк £10000
Агульны прызавы фонд £650000

Удзельнікі правіць

На чэмпіянат Кітая 2016 года былі запрошаны топ-10 снукерыстаў сусветнага рэйтынгу, 4 снукерысты, якія мелі найвышэйшы аднагадовы рэйтынг (які вёўся з пачатку сезона), але не ўваходзілі ў топ-10 сусветнага рэйтынгу, а таксама два снукерысты, якія атрымалі спецыяльнае запрашэнне ад Кітайскай асацыяцыі більярда і снукера (CBSA).

Пасеў гульцоў на спаборніцтва быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 26 верасня 2016 года (пасля Шанхай Мастэрс 2016 года). Такім чынам, напрыклад, Джо Пэры, які займаў дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу перад турнірам, кваліфікаваўся на яго толькі паводле вынікаў аднагадовага рэйтынгу, бо пасля Шанхай Мастэрс займаў адзінаццатае месца ў афіцыйным рэйтынгу.

Роні О’Саліван, які займаў дзявятае месца ў рэйтынгу і атрымаў права на ўдзел у чэмпіянаце Кітая, адмовіўся ад удзелу. Такім чынам, замест яго на турнір патрапіў Марк Уільямс, які займаў 13-ы нумар у рэйтынгу пасля Шанхай Мастэрс, бо Джо Пэры, які знаходзіўся на адзінаццатым месцы, ужо кваліфікаваўся на турнір праз аднагадовы рэйтынг, а Марка Фу, які займаў дванаццатае месца, атрымаў запрашэнне ад CBSA.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-16 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, двое (без уліку Роні О’Салівана) не патрапілі на чэмпіянат Кітая — Бары Хокінс (14-ы ў сусветным рэйтынгу) і Кайрэн Уілсан (15-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Рыкі Уолдэн (17-ы), Энтані Мак-Гіл (18-ы) і Майкл Холт (22-і).

Самым узроставым удзельнікам чэмпіянату Кітая 2016 стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу і Джону Хігінсу падчас турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 25-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу было 27 гадоў, а Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Кваліфікаваўся паводле сусветнага рэйтынгу
Кваліфікаваўся паводле аднагадовага рэйтынгу
Адмовіўся ад удзелу


П Р Гулец Сусветны рэйтынг Аднагадовы рэйтынг ДН Дэбют
1 1 Сэлбй Марк  Марк Сэлбі 690650 60775 19.06.1983 2016
2 2 Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм 516534 34775 21.05.1976 2016
3 5 Мерфй Шон  Шон Мёрфі 447308 26000 10.08.1982 2016
4 3 Трамп Джад  Джад Трамп 409166 19000 20.08.1989 2016
5 6 Хйгйнс Джон  Джон Хігінс 408725 22750 18.05.1975 2016
6 4 Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 376925 91500 01.04.1987 2016
7 7 Робертсан Нйл  Ніл Робертсан 359582 58500 11.02.1982 2016
8 10 Ален Марк  Марк Ален 336592 9725 22.02.1986 2016
9 17 Уолдэн Рыкй  Рыкі Уолдэн 312208 9400 11.11.1982 2016
8 ОСалйван Ронй  Роні О’Саліван 302333 8000 05.12.1975 2016
10 16 Уйльямс Марк  Марк Уільямс 243008 22250 21.03.1975 2016
11 12 Картэр Алйстэр  Алістэр Картэр 226200 105150 25.07.1979 2016
12 18 МакГйл Энтанй  Энтані Мак-Гіл 197375 73525 05.02.1991 2016
13 9 Пэры Джо  Джо Пэры 295133 41050 13.08.1974 2016
14 22 Холт Майкл  Майкл Холт 149683 38150 07.08.1978 2016
13 Фу Марка  Марка Фу Запрашэнне ад CBSA 08.01.1978 2016
11 Лян Вэньбо  Лян Вэньбо Запрашэнне ад CBSA 05.03.1987 2016

Сетка турніру правіць

  Першы раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 4 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1    Марк Сэлбі 6  
12    Энтані Мак-Гіл 2  
  1    Марк Сэлбі 5  
 
  8    Марк Ален 6  
8    Марк Ален 6
9    Рыкі Уолдэн 4  
  8    Марк Ален 3  
  5    Джон Хігінс 9  
5    Джон Хігінс 6  
10    Марк Уільямс 4  
  5    Джон Хігінс 6
 
  11    Алістэр Картэр 2  
4    Джад Трамп 4
11    Алістэр Картэр 6  
  5    Джон Хігінс 10
  2    Сцюарт Бінэм 7
3    Шон Мёрфі 6  
13    Джо Пэры 4  
  3    Шон Мёрфі 6
 
     Марка Фу 2  
6    Дзін Цзюньхуэй 3
   Марка Фу 6  
  3    Шон Мёрфі 8
  2    Сцюарт Бінэм 9  
7    Ніл Робертсан 5  
14    Майкл Холт 6  
  14    Майкл Холт 5
 
  2    Сцюарт Бінэм 6  
2    Сцюарт Бінэм 6
   Лян Вэньбо 2  

Фінал правіць

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Чжу Ін.
Guangzhou Gymnasium, Гуанчжоу, Кітай. 5 лістапада 2016.
Джон Хігінс (5)
  Шатландыя
10:7 Сцюарт Бінэм (2)
  Англія
Дзённая сесія: 77:37, 74:17, 72:1, 1:127 (102), 18:112 (112), 49:75 (52), 69:0, 70:58 (58 Бінэм, 65), 14:100 (50)
Вячэрняя сесія: 28:55, 4:98 (98), 81:0 (56), 71:10 (65), 0:84 (84), 134:1 (134), 105:21 (100), 129:8 (101)
134 Найвышэйшы брэйк 112
3 Соценныя брэйкі 2
6 Брэйкі 50+ 7

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў правіць

У 15 матчах асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая гульцы аформілі 22 соценныя брэйкі. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 110 серый.

Лідарам па колькасці соценных і паўсоценных серый стаў фіналіст спаборніцтва Сцюарт Бінэм з 21 брэйкам за 50 ачкоў, 7 з якіх былі соценнымі. Пераможца турніру Джон Хігінс выканаў 20 паўсоценных серый (5 сэнчуры), а паўфіналісты Шон Мёрфі і Марк Ален — 18 (4) і 12 (5) адпаведна. У паўфінальным матчы супраць Бінэма Мёрфі выканаў найвышэйшы брэйк на спаборніцтве ў 144 балы.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
  Шон Мёрфі 18 4 14 144, 129, 121, 101; 94, 87, 86, 85, 83, 80, 78, 75, 69, 69, 66, 64, 63, 62
  Сцюарт Бінэм 21 7 14 141, 122, 118, 114, 112, 104, 102; 98, 96, 84, 83, 78, 71, 71, 66, 58, 57, 56, 52, 52, 50
  Марк Ален 12 5 7 140, 131, 114, 106, 100; 95, 74, 70, 60, 60, 54, 51
  Джон Хігінс 20 5 15 134, 131, 123, 101, 100; 88, 78, 78, 77, 77, 68, 68, 65, 65, 58, 57, 56, 54, 52, 52
  Марк Сэлбі 7 1 6 127; 89, 81, 74, 72, 61, 52
  Алістэр Картэр 3 0 3 92, 77, 53
  Майкл Холт 8 0 8 90, 74, 72, 69, 68, 61, 54, 51
  Марка Фу 2 0 2 83, 74
  Ніл Робертсан 2 0 2 76, 61
  Джо Пэры 2 0 2 75, 53
  Марк Уільямс 4 0 4 69, 67, 58, 54
  Джад Трамп 2 0 2 64, 63
  Рыкі Уолдэн 3 0 3 63, 59, 58
  Лян Вэньбо 2 0 2 60, 54
  Дзін Цзюньхуэй 3 0 3 58, 56, 51
  Энтані Мак-Гіл 1 0 1 50
Увогуле 110 22 88 Найвышэйшы брэйк: 144 (Шон Мёрфі)

Статыстыка турніру правіць

Статыстыка гульцоў правіць

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НБ Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£)
Хйгйнс Джон  Джон Хігінс Фінал:   Сцюарт Бінэм 10:7 4 4 0 47 31 16 65.96% 20 5 134 2.35 9.4 200000
Бйнэм Сцюарт  Сцюарт Бінэм Фінал:   Джон Хігінс 7:10 4 3 1 53 28 25 52.83% 21 7 141 2.52 7.57 100000
Меярфй Шон  Шон Мёрфі 1/2 фіналу:   Сцюарт Бінэм 8:9 3 2 1 35 20 15 57.14% 18 4 144 1.94 8.75 50000
Ален Марк  Марк Ален 1/2 фіналу:   Джон Хігінс 3:9 3 2 1 33 15 18 45.45% 12 5 140 2.75 6.6 50000
Сэлбй Марк  Марк Сэлбі 1/4 фіналу:   Марк Ален 5:6 2 1 1 19 11 8 57.89% 7 1 127 2.71 19 30000
Холт Майкл  Майкл Холт 1/4 фіналу:   Сцюарт Бінэм 5:6 2 1 1 22 11 11 50% 8 0 90 2.75 30000
Фу Марка  Марка Фу 1/4 фіналу:   Шон Мёрфі 2:6 2 1 1 17 8 9 47.06% 2 0 83 8.5 30000
Картэр Алйстэр  Алістэр Картэр 1/4 фіналу:   Джон Хігінс 2:6 2 1 1 18 8 10 44.44% 3 0 92 6 30000
Робертсан Нйл  Ніл Робертсан 1/8 фіналу:   Майкл Холт 5:6 1 0 1 11 5 6 45.45% 2 0 76 5.5 15000
Уйльямс Марк  Марк Уільямс 1/8 фіналу:   Джон Хігінс 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 4 0 69 2.5 15000
Уолдэн Рыкй  Рыкі Уолдэн 1/8 фіналу:   Марк Ален 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 3 0 63 3.33 15000
Пэры Джо  Джо Пэры 1/8 фіналу:   Шон Мёрфі 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 2 0 75 5 15000
Трамп Джад  Джад Трамп 1/8 фіналу:   Алістэр Картэр 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 2 0 64 5 15000
Дзйн Цзюньхуэй  Дзін Цзюньхуэй 1/8 фіналу:   Марка Фу 3:6 1 0 1 9 3 6 33.33% 3 0 58 3 15000
Лян Вэньбо  Лян Вэньбо 1/8 фіналу:   Сцюарт Бінэм 2:6 1 0 1 8 2 6 25% 2 0 60 4 15000
МакГйл Энтанй  Энтані Мак-Гіл 1/8 фіналу:   Марк Сэлбі 2:6 1 0 1 8 2 6 25% 1 0 50 8 15000

Статыстыка паводле краін правіць

Краіна 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
  Англія 8 удзельнікаў (50%) 5 удзельнікаў (62.5%) 2 удзельнікі (50%) 1 удзельнік (50%)
5 перамог — 3 паразы (+7) 2 перамогі — 3 паразы (-1) 1 перамога — 1 параза (0) 0 перамог — 1 параза (-3)
Бінэм (6:2)
Сэлбі (6:2)
Картэр (6:4)
Мёрфі (6:4)
Холт (6:5)
Пэры (4:6)
Трамп (4:6)
Уолдэн (4:6)
Мёрфі (6:2)
Бінэм (6:5)
Сэлбі (5:6)
Холт (5:6)
Картэр (2:6)
Бінэм (9:8) Мёрфі (8:9) Бінэм (7:10)
  Шатландыя 2 удзельнікі (12.5%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%) 1 удзельнік (50%)
1 перамога — 1 параза (-2) 1 перамога — 0 паразаў (+4) 1 перамога — 0 паразаў (+6) 1 перамога — 0 паразаў (+3)
Хігінс (6:4) Мак-Гіл (2:6) Хігінс (6:2) Хігінс (9:3) Хігінс (10:7)
  Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%)
1 перамога — 0 паразаў (+2) 1 перамога — 0 паразаў (+1) 0 перамог — 1 параза (-6)
Ален (6:4) Ален (6:5) Ален (3:9)
  Ганконг 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%)
1 перамога — 0 паразаў (+3) 0 перамог — 1 параза (-4)
Фу (6:3) Фу (2:6)
  Кітай 2 удзельнікі (12.5%)
0 перамог — 2 паразы (-7)
Дзін (3:6)
Лян (2:6)
  Аўстралія 1 удзельнік (6.25%)
0 перамог — 1 параза (-1)
Робертсан (5:6)
  Уэльс 1 удзельнік (6.25%)
0 перамог — 1 параза (-2)
М.Уільямс (4:6)

Агульная статыстыка правіць

1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 16 8 4 2 16
Колькасць матчаў 8 4 2 1 15
Колькасць фрэймаў 76 (88) 38 (44) 29 (34) 17 (19) 160 (185)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 9.5 9.5 14.5 17
Самая буйная перамога 6:2 (2) 6:2 (2) 9:3 (1) 10:7 (1) 9:3 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 1 2 1 0 4
Колькасць брэйкаў 50+ 52 24 21 13 110
Колькасць соценных брэйкаў 4 7 6 5 22
Найвышэйшы брэйк 140 (Ален) 131 (Ален) 144 (Мёрфі) 134 (Хігінс) 144 (Мёрфі)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 6.5 6 10.5 13
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 0.5 1.75 3 5
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) 1.46 1.58 1.38 1.31 1.45
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) 19 5.43 4.83 3.4 7.27

Спасылкі правіць