Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы

Чэмпіяна́т све́ту па лё́гкай атле́тыцы — спаборніцтва, якія праводзіць Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF).

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы
Від спорту Лёгкая атлетыка
Заснавана 1983
Колькасць каманд 200 (2007), 202 (2009), 204 (2011), 206 (2013), 207 (2015)
Кантынент увесь свет (IAAF)

Доўгі час адзіным спаборніцтвам у свеце па лёгкай атлетыцы былі летнія Алімпійскія гульні; праходзіў толькі чэмпіянат свету па лёгкаатлетычным кросе. Таксама двойчы ў алімпійскія гады праводзіліся чэмпіянаты свету па дысцыплінах, якія не ўваходзілі ў алімпійскую праграму:

  • 1976 — хадзьба на 50 км (мужчыны);
  • 1980 — бег на 3000 м, бег на 400 м з бар’ерамі (жанчыны).

Першы чэмпіянат свету по лёгкай атлетыцы адбыўся ў 1983 годзе. Спачатку спаборніцтвы праводзіліся раз у 4 гады, а з 1991 года — раз у два гады.

Чэмпіянаты правіць

Год Горад Краіна Дата Арэна Колькасць відаў Колькасць атлетаў Сайт
1 1983 Хельсінкі   Фінляндыя 7 — 14 жніўня Алімпійскі стадыён 41 1355
2 1987 Рым   Італія 28 жніўня — 6 верасня Стадыа Алімпіка 43 1451
3 1991 Токіа   Японія 23 жніўня — 1 верасня Алімпійскі стадыён 43 1517
4 1993 Штутгарт   Германія 13 — 22 жніўня МХП-Арэна 44 1689
5 1995 Гётэбарг   Швецыя 5 — 13 жніўня Улеві 44 1804
6 1997 Афіны   Грэцыя 1 — 10 жніўня Алімпійскі стадыён 44 1882
7 1999 Севілья   Іспанія 20 — 29 жніўня Алімпійскі стадыён 46 1821
8 2001 Эдмантан   Канада 3 — 12 жніўня Стадыён Садружнасці 46 1677
9 2003 Сен-Дэні   Францыя 23 — 31 жніўня Стад дэ Франс 46 1679
10 2005 Хельсінкі   Фінляндыя 6 — 14 жніўня Алімпійскі стадыён 47 1688
11 2007 Осака   Японія 24 жніўня — 2 верасня Нагаі 47 1981 сайтАрхівавана 6 жніўня 2020.
12 2009 Берлін   Германія 15 — 23 жніўня Алімпійскі стадыён 47 2013 сайт
13 2011 Тэгу   Рэспубліка Карэя 27 жніўня — 4 верасня Стадыён Тэгу 47 1848 сайт
14 2013 Масква   Расія 10 — 18 жніўня Лужнікі 47 1974 сайт Архівавана 10 студзеня 2018.
15 2015 Пекін   Кітай 22 — 30 жніўня Нацыянальны стадыён 47 2000
16 2017 Лондан   Вялікабрытанія 5 — 13 жніўня Алімпійскі стадыён 48 2038 сайтАрхівавана 14 верасня 2012.
17 2019 Доха   Катар 27 верасня — 6 кастрычніка Міжнародны стадыён Халіфа 49 1772
18 2022 Юджын   ЗША 15 — 24 ліпеня Хейвард-філд 49 1,705
19 2023 Будапешт   Венгрыя 19 — 27 жніўня Нацыянальны цэнтр лёгкай атлетыкі 49 2,187
20 2025 Токіа   Японія 13 — 21 верасня Японскі нацыянальны стадыён

Зноскі