Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні

Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні (англ.: World Orienteering Championships) — штогадовыя спаборніцтвы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй спартыўнага арыентавання (ІОФ) для выяўлення наймацнейшых спартсменаў-арыенціроўшчыкаў.

Фармат правіць

дысцыплана назва на англ. гады
індывідуальная англ.: Individual 1966-1989
класічная англ.: Classic 1991-2001
кароткая англ.: Short 1991-2001
доўгая англ.: Long з 2003
сярэдняя англ.: Middle з 2003
спрынт англ.: Sprint з 2001
эстафета англ.: Relay з 1966
змяшаная эстафета англ.: Sprint Relay з 2014

Першапачаткова чэмпіянаты свету праводзіліся адзін раз кожныя два гады. З 2003 года яны праводзяцца штогод.

Праграма чэмпіянатаў свету змянялася на працягу сваёй гісторыі. Так у 1966 годзе яна складалася толькі з індывідуальнай гонкі і эстафеты, і ўвесь чэмпіянат свету ўкладваўся ў два дні — з 1 па 2 кастрычніка 1966 года. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1991 года ў Чэхаславакіі, праграма пашырылася і ўключала ў сябе кароткую дыстанцыю (час пераможцы 25 хвілін), класічную дыстанцыю і эстафету. У 2001 годзе ў праграму чэмпіянатаў свету былі ўведзены спаборніцтвы на спрынтарскай дыстанцыі. Апошняя рэарганізацыя праграмы чэмпіянатаў свету была праведзена ў 2014 годзе, калі з'явілася змяшаная эстафета. І ў цяперашні час чэмпіянаты свету праводзяцца па наступнай праграме:

  • спрынт
  • сярэдняя дыстанцыя
  • доўгая дыстанцыя
  • эстафета
  • змяшаная эстафета

Медальны залік правіць

Пераможцамі чэмпіянатаў свету па спартыўным арыентаванні ў бегавых дысцыплінах станавіліся спартсмены Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Венгрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Расіі, Украіны, Даніі, Францыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Аднак па агульнай колькасці заваяваных медалёў дамінаванне «вялікай чацвёркі» — Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швейцарыі — бясспрэчна.

Самай тытулаванай спартсменкай на дадзены момант з'яўляецца швейцарка Сімона Ніглі. Яна з'яўляецца дваццаціразовай чэмпіёнкай свету. Прычым, два разы ў 2003 і ў 2005 гадах яна выйграла ўсе чатыры дыстанцыі чэмпіянатаў свету[1].

У 2016 годзе першы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла спартсменка Анастасія Дзянісава.

 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1   Швецыя 49 52 52 153
2   Нарвегія 43 45 42 130
3   Швейцарыя 42 29 31 102
4   Фінляндыя 24 41 29 94
5   Францыя 13 5 8 26
6   Расія 10 9 10 29
7   Данія 10 7 5 22
8   Чэхія 5 7 8 20
9   Вялікабрытанія 3 4 4 11
10   Венгрыя 3 1 2 6
11   Украіна 1 2 3 6
12   Аўстрыя 1 1 0 2
13   Латвія 1 0 2 3
14   Аўстралія 1 0 0 1
15   Чэхаславакія 0 2 5 7
16   СССР 0 0 2 2
17   Германія 0 0 1 1
17   Італія 0 0 1 1
17   Беларусь 0 0 1 1

Зноскі

Спасылкі правіць