Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021

84-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года — 85-ы чэмпіянат свету быў запланаваны ў 2021 годзе адразу ў дзвюх краінах: Беларусі і Латвіі (Мінск і Рыга), але ў студзені 2021 года Беларусь была пазбаўлена права прымаць турнір. Спаборніцтвы адбываліся з 21 мая па 6 чэрвеня і завяршыліся перамогай зборнай Канады.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021
2021 IIHF World Championship
Падрабязнасці чэмпіянату
Краіна правядзення  Латвія
Гарады правядзення Рыга
Час правядзення 21 мая6 чэрвеня
Колькасць каманд 16
← 2020
2022 →

Выбар месца правядзення правіць

На права правядзення чэмпіянату свету былі пададзены дзве заяўкі: адна сумесная заяўка Беларусі і Латвіі, другая — ад Фінляндыі.

Краіна Вынік
  Беларусь /   Латвія 55
  Фінляндыя 52

Латвія ўжо прымала чэмпіянат свету ў 2006 годзе, а Беларусь прымала турнір у 2014 годзе.

Было таксама вырашана, што Фінляндыя прыме чэмпіянат у наступным годзе.

17 жніўня 2020 года прэм’ер-міністр Латвіі Артурс Крыш’яніс Карыньш заявіў, што з-за бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі Латвія не можа праводзіць чэмпіянат разам з ёй, і заклікаў перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну[1]. 3 верасня Карыньш заявіў, што Латвія наогул гатовая прыняць чэмпіянат у адзіночку а за 4 месяцы у краіне здольныя падрыхтаваць другую арэну[2].

17 верасня Еўрапейскі парламент заклікаў нацыянальныя спартыўныя федэрацыі-краін ченаў ЕС адклікаць рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Беларусі з-за «парушэнняў правоў чалавека»[3]. Спецыяльна для канчатковага рашэння па чэмпіянату свету Міжнародная федэрацыя па хакеі з шайбай стварыла экспертную камісію для падрыхтоўкі ўсебаковага агляду становішча спраў у Беларусі. У выніку, на падставе сваіх высноў эксперты падрыхтавалі даклад па сітуацыі ў Беларусі. Прэзідэнт Чэшскай федэрацыі хакея Тамаш Крал дапусціў, што федэрацыя можа адмовіцца пасылаць зборную на ЧС-2021[4]. Першапачаткова кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк выступаў за захаванне ЧС-2021 у Мінску, але ў канцы жніўня ён жа заявіў, што Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў выпадку яго пераносу з іншай краіны[5].

18 верасня прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель заявіў, што «трывожна бачыць тое, што адбываецца ў Беларусі», і што «мы сутыкнуліся з палітычным ціскам, які ставіць пад сур’ёзны сумнеў правядзенне ЧС-2021 у Мінску»[6].

3 лістапада прэзідэнт Фінскай федэрацыі хакея Хары Нумеля сказаў, што чэмпіянат свету будзе даволі цяжка правесці ў Беларусі па прычыне, што «сітуацыя ў краіне пагаршаецца»[7]. Салідарнасць з прэзідэнтам ФФХ выказала член савета ІІХФ ад Польшчы, камісар Польскай хакейнай лігі Марта Завадска.

У пачатку лістапада платформа «Голас» правяла апытанне сярод беларусаў, ці варта праводзіць у краіне хакейны ЧС-2021. У апытанні прынялі ўдзел 420 075 чалавек. З іх 90,85 % выступілі за адмену спаборніцтва, 3,41 % прапанавалі не адмяняць ЧС, а 5,74 % рэспандэнтаў не змаглі даць адказ.

17 лістапада, напярэдадні пасяджэння праўлення ІІХФ, дзе прымуць канчатковае рашэнне па ЧС-2021, прадстаўнікі Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі запісалі відэазварот да кіраўніцтва ІІХФ з мэтай адмяніць ЧС-2021 у Мінску[8].

24 снежня члены Кангрэса ЗША і парламентарыі Еўрапарламента (усяго 86 чалавек) напісалі адкрыты ліст у адрас ІІХФ з патрабаваннем пазбавіць Мінск права правядзення бліжэйшага чэмпіянату свету[9].

5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст Сашы Філіпенкі да старшыні Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, у якім пісьменнік задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[10][11].

11 студзеня Рэнэ Фазель выправіўся на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам[12], у прыватнасці, падчас якой прайшло абмеркаванне чэмпіянату свету[13], але затым быў раскрытыкаваны і вымушаны апраўдвацца[14].

Да 16 студзеня ад падтрымкі Чэмпіянату свету, калі ён пройдзе ў Беларусі, адмовіліся яго спонсары брэнд NIVEA і кампанія Škoda[15]. 17 студзеня да байкоту спонсараў чэмпіянату свету далучыўся брэнд Liqui Moly, які гэтак жа адмовіўся падтрымліваць сусветны форум у выпадку яго правядзення ў Мінску[16].

18 студзеня рашэннем ІІХФ турнір перанесены з Мінска, патлумачылі гэта пытаннямі бяспекі[17].

20 студзеня прадстаўнік Федэрацыі хакея Канады Дамінік Саян заявіў, што цалкам падтрымлівае рашэнне ІІХФ пазбавіць Мінск права правядзення чэмпіянату[18].

2 лютага ІІХФ вызначыла Латвію адзіным месцам правядзення ЧС-2021. Гэта патлумачана эпідэміялагічнымі складанасцямі, а таксама з тэхнічнымі прычынамі, якія прывялі да рашэння правесці турнір у адным горадзе.

Арэны правіць

Матчы Чэмпіянату свету прыняла Рыга. Асноўным стадыёнам стала «Арэна Рыга». Там гуляюць каманды групы B, а таксама адбываюцца два чвэрцьфіналы, паўфінальны і медальны раўнды. Другім стадыёнам стаў Алімпійскі спартыўны цэнтр, пераабсталяваны ў лядовы каток. Там праходзяць матчы групы A і два чвэрцьфіналы[19].

  Рыга   Рыга
Арэна Рыга
Умяшчальнасць: 10 300
Алімпійскі спартыўны цэнтр
Умяшчальнасць: 6 000
   

Удзельнікі правіць

Удзельнічала 16 зборных каманд. У сувязі з рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда па справе «Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) супраць РУСАДА», зборная Расіі выступіла на турніры пад назвай і сцягам Алімпійскага камітэта Расіі[20]. Паколькі ў ніжэйшых дывізіёнах турніры не праводзіліся, ніводзін з удзельнікаў найвышэйшы дывізіён па выніках спаборніцтваў не пакідаў.

Папярэдні раўнд правіць

Групы былі сфарміраваны 20 мая 2020 года[21].

Група А правіць

М Зборная Г П ПА ПА П ШЗ ШП РШ А
1   Каманда АКР 7 5 1 0 1 28 10 +18 17
2   Швейцарыя 7 5 0 0 2 27 17 +10 15
3   Чэхія 7 3 2 0 2 27 18 +9 13
4   Славакія 7 4 0 0 3 17 22 -5 12
5   Швецыя 7 3 0 1 3 21 14 +7 10
6   Данія 7 2 1 1 3 13 15 -2 9
7   Вялікабрытанія 7 1 0 1 5 13 31 -18 4
8   Беларусь 7 1 0 1 5 10 29 -19 4

Група B правіць

М Зборная Г П ПА ПА П ШЗ ШП РШ А
1   ЗША 7 6 0 0 1 21 8 +13 18
2   Фінляндыя 7 4 2 1 0 19 10 +9 17
3   Германія 7 4 0 0 3 22 14 +8 12
4   Канада 7 3 0 1 3 19 18 +1 10
5   Казахстан 7 2 2 0 3 22 18 +4 10
6   Латвія 7 2 0 3 2 15 16 -1 9
7   Нарвегія 7 2 1 0 4 17 21 -4 8
8   Італія 7 0 0 0 7 11 41 -30 0

Плэй-оф правіць

  Чвэрцьфінал                    
  В1    ЗША 6  
  А4    Славакія 1   Паўфінал
      B1    ЗША 2  
  Чвэрцьфінал   B4    Канада 4  
  А2    Швейцарыя 2
  В3    Германія 3         Фінал
              ПФ2    Фінляндыя 2
  Чвэцьфінал             ПФ1    Канада 3
  А1    Каманда АКР 1      
  В4    Канада 2   Паўфінал   Гульня за бронзу
      B2    Фінляндыя 2   ПФ1    ЗША 6
  Чвэрцьфінал   В3    Германія 1     ПФ2    Германія 1
  В2    Фінляндыя 1
  А3    Чэхія 0  

Скандалы правіць

Спаборніцтвы адбываліся на фоне забароны ВАДА на выкарыстанне расійскага сцяга ў месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў. 24 мая ў Рызе расійскі сцяг, які разам са сцягамі іншых краін быў размешчаны ў цэнтры горада, мэр Рыгі Марціньш Стакіс зняў і замяніў на сцяг з сімволікай Алімпійскага камітэта Расіі[22].

 
Бела-чырвона-белы сцяг сярод іншых у Рызе

У той жа дзень замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы. Мэр Рыгі разам з міністрам замежных спраў Латвіі зрабілі гэта, паколькі «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі»[23].

Амбасадар Латвіі быў неадкладна запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з «абразай дзяржаўнага сцяга Беларусі» ў Рызе. Паслу Латвіі прапанавалі пакінуць Беларусь на працягу сутак. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзін. У адказ на гэта Латвія высылае ўсіх беларускіх дыпламатаў[24].

Пасля просьбы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазеля вярнуць на флагштокі дзяржаўнае палотнішча Беларусі альбо выдаліць сцягі IIHF мэр Рыгі выразіў гатоўнасць да выдалення сцягоў IIHF[25]. Адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сігналам аб тым, што Латвія не прызнае кіраўніцтва Беларусі, 25 мая назваў Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сцяга Беларусі падчас Чэмпіянату свету па хакеі[26].

25 мая ўрад Латвіі ўвёў абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю. Аргкамітэт чэмпіянату спадзяваўся, што ўдасца арганізаваць вылет у Мінск для беларускай зборнай. Для гэтага, паводле яго слоў, была неабходная афіцыйная просьба з боку беларускіх уладаў, аднак тыя з запытам не звярнуліся. Калі зборная Беларусі завяршыла выступленне, стала вядома, што яна вернецца дадому на аўтобусе, а не на самалёце[27][28].

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на мэра Рыгі і міністра замежных спраў Латвіі. 2 ліпеня стала вядома, што Расія закрыла ўезд у краіну мэру Рыгі Марціньшу Стакісу[29].

Зноскі

  1. Финляндия рассмотрит возможность перенять часть чемпионата мира по хоккею 2021 года (руск.). Press.lv (20 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  2. Латвия официально призвала перенести ЧМ по хоккею из Беларуси (руск.). LSM.lv (3 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  3. Европарламент призвал отозвать решение о проведении ЧМ по хоккею 2021 года в Белоруссии (руск.). ТАСС (17 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  4. Президент хоккейной федерации: Возможно, не отправлю свою команду на ЧМ в Минске (руск.). Sport Zinas (17 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  5. Третьяк рассказал о готовности России провести ЧМ-2021 вместо Белоруссии (руск.). MΣTAratings (31 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  6. Q&A with the IIHF President (англ.). International Ice Hockey Federation (18 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  7. Valko-Venäjän urheiluväeltä karu esimerkki, miten Leijonien pelaajat olisivat vastuussa ihmiskohtaloista – maassa alkaa uusi yritys kammeta jääkiekon MM-kisat pois Minskistä (фін.). yle.fi (3 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  8. «Я была задержана, потому что имею сердце» (руск.). САС у Instagram (17 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  9. Члены Конгресса США призвали ИИХФ лишить Минск ЧМ-2021: «Безопасность спортсменов под угрозой» (руск.). Sports.ru (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  10. Sasha Filipenko. «Genügen 450 Folter-Fälle nicht?» (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  11. Саша Філіпенка — Рэнэ Фазелу: вы ўжо ўзялі з Лукашэнкам слова, што яго сабакі не будуць забіваць за іншыя сцягі?. Новы Час (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  12. 'Hello, My Dear': Lukashenka’s Warm Hug For International Ice Hockey Chief Leaves Belarusian Opposition, Activists Steaming Mad  — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 12 студзеня 2021
  13. Рэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам, Наша Ніва, 11-01-2021
  14. sportschau.de
  15. sport.tut.by Архівавана 31 студзеня 2021.
  16. Еще один спонсор откажется от поддержки ЧМ-2021, если турнир пройдет в Белоруссии (руск.). Спорт Экспресс (17 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.
  17. iihf.com
  18. Федерация хоккея Канады поддержала решение перенести ЧМ из Минска (руск.). Спорт Экспресс (20 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
  19. nn.by
  20. https://fhr.ru/news/item/77896/
  21. Groups for Minsk & Riga 2021 (англ.). International Ice Hockey Federation (20 мая 2020). Праверана 17 лістапада 2020.
  22. nn.by
  23. nn.by
  24. nn.by
  25. Радыё Свабода Архівавана 25 мая 2021.
  26. nn.by
  27. by.tribuna.com
  28. nn.by
  29. mid.ru