Чэрап (лац.: cranium) — касцяная частка галавы ў пазваночных жывёл, касцяны каркас галавы, які абараняе яе ад пашкоджанняў і служыць месцам прымацавання яе мяккіх тканак.

Чэрап бульдога

Стадыі развіцця правіць

У працэсе свайго фарміравання чэрап праходзіць тры стадыі — злучальнаткавую, храстковую і касцяную.

Функцыі правіць

  • абарона галаўнога мозгу
  • размяшчэнне і фіксацыя зубоў і жавальных цягліц
  • фіксацыя адлегласці паміж вочнымі яблыкамі для забеспячэння стэрэаскапічнага зроку
  • фіксацыя размяшчэння вушэй для магчымасці ацэнкі напрамку і адлегласці крыніцы гуку
  • (у некаторых жывёл) нясе на сабе рогі, якія прымацоўваюцца да лобнай косткі

Структура правіць

Чэрап складаецца з двух аддзелаў: вісцаральная (тваравага) і мазгавога (чэрапная каробка). Прычым у чалавека, у адрозненне ад жывёл, мазгавы чэрап значна пераважае над тваравым. Усе косткі чэрапа, акрамя ніжняй сківіцы, злучаныя нерухомым злучэннем.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць