Чэслаў Неман

польскі рок-музыкант, кампазітар і аўтар песень

Чэслаў Не́ман, сапр. Чэслаў Юліюш Выджыцкі (польск.: Czesław Niemen (Czesław Juliusz Wydrzycki); 16 лютага 1939, Старыя Васілішкі, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Шчучынскі раён Беларусі — 17 студзеня 2004, Варшава) — польскі музыка беларускага паходжання.

Чэслаў Неман
польск.: Czesław Juliusz Niemen-Wydrzycki
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 лютага 1939(1939-02-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2004(2004-01-17)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Małgorzata Niemen[d]
Дзеці Natalia Niemen[d] і Eleonora Niemen[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, аўтар-выканаўца, спявак, студыйны музыкант, мульціінструменталіст
Інструменты арган[d] і вакал[d]
Жанры рок-музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
залаты крыж Заслугі
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
polishmusic.ca/skok/cds/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Чэслаў Выджыцкі нарадзіўся ў Старых Васілішках у міжваеннай Польшчы. Маці Ганна паходзіла з украінскага роду Маркевічаў. Бацька Антоній Выджыцкі быў рымарам, вырабляў вупраж для коней. Акрамя таго, ён шыў боты, ды таксама настройваў розныя інструменты (дома было сваё піяніна), даглядаў касцельны арган і часам падмяняў арганіста. Быў заснавальнікам духавога аркестру.

Чэслаў навучаўся ў музыкальным педагагічным вучылішчы ў Гродна, па класе домры. Як згадваў яго аднакурснік і сябра Мікалай Шышыгін, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмі сумаваў па сваіх Старых Васілішках і часта ездзіў, прапускаючы заняткі. Пасля года навучання быў выключаны з вучылішча[5].

У 1958 сям’я Выдрыцкіх пераехала ў Гданьск, дзе Чэслаў паступіў у вышэйшую музычную школу. У пачатку 1960-х ён ужо пачаў выступаць на польскай эстрадзе, а ў 1962 стаў удзельнікам ансамбля «Niebiesko-Czarni», дзе быў не толькі вакалістам, але і складаў песні. Група карысталася поспехам як у Польшчы, так і за яе межамі, і нават выступала ў парыжскай «Алімпіі». Менавіта ў гэты перыяд Выджыцкі ўзяў сабе псеўданім Неман (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).

Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую версію яго песні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі рускіх народных песень.

Калі Неман другі раз трапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі як «Spencer Davis Group», «Kinks» і «Pretty Things». З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адгадаваў доўгія валасы, цалкам змяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці былі пад моцным уплывам чорнага соўла.

У пачатку 1967 Неман пайшоў з «Niebiesko-Czarni» і распачаў уласную кар’еру, сабраўшы гурт «Akwarele». Улетку таго жа года Чэслаў выступіў на фестывалі ў Сопаце, дзе зрабіў сенсацыю песняй «Dziwny jest ten świat» (Дзіўны гэты свет). Песня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Неман запісаў тры альбомы (з іх найбольш удалыя першыя два), правёў некалькі тураў і прыняў удзел у шэрагу фестываляў.

У 1969 Чэслаў у цалкам новым асяроддзі стварыў альбом «Niemen Enigmatic», дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда.

У пачатку 1970-х у творчасці музыкі ў адрозненне ад ранніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Змена стылю запатрабавала і змены суправаджальнага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых членаў «SBB», звалася проста «Niemen». Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выязджаў у Германію, Чэхаславакію, Фінляндыю і Венгрыю, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцця XX Летніх Алімпійскіх гульняў у Мюнхене.

У гэты перыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных пласцінак. У 1974 Неман сабраў чарговы праект, «Aerolit», з якім выпусціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную пласцінку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучанне «Katharsis» было чыста электронным, то праца 1978 «Idee Fixe» з’яўлялася рознапланавай. Тут можна было пачуць і фальклорныя стылізацыі, і электронны авангард, і фанк, і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасць артыста моцна скарацілася. Кружэлка «Postscriptum», выпушчаная супраць волі музыкі, як бы падводзіла рысу вялікага этапу яго творчага шляху.

У 1980-х Неман эксперыментаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся камп’ютарнай графікай. Перад тым, як знікнуць з поля зроку на доўгі час, Неман выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысвечаным 25-годдзю польскага року, і ў 1989 выпусціў альбом «Terra Deflorata».

 
Магіла Немена на Павонзках.

17 студзеня 2004 Чэслаў Неман памёр ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фанаты. Урну з рэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах. Калі пачыналася пахаванне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала найбольш вядомая песня з рэпертуару Чэслава Немана «Дзіўны гэты свет».

Дыскаграфія правіць

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
  2. а б Czesław Niemen // Encyclopaedia Metallum — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  5. Карневіч М. Чэслаў Неман вучыўся ў Гродне(недаступная спасылка) // Биржа Информации № 325, 29.04.2004.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць