Чэхаславацкі ўрад у выгнанні

Чэхаславацкі ўрад у выгнанні — неафіцыйная назва Нацыянальнага камітэта вызвалення Чэхаславакіі, які першапачаткова атрымаў дыпламатычнае прызнанне ў якасці ўрада ад Вялікабрытаніі. Назва стала выкарыстоўвацца іншымі краінамі-саюзнікамі Вялікабрытаніі ў Другой сусветнай вайне, а пасля імі быў прызнаны і сам урад.

Камітэт вызвалення першапачаткова быў створаны былым чэхаславацкім прэзідэнтам Эдвардам Бенешам у Парыжы ў кастрычніку 1939 года. Няўдалыя перамовы з Францыяй наконт яго дыпламатычнага статусу, а таксама наступная нацысцкая акупацыя Францыі вымусілі Камітэт у 1940 годзе перамясціцца ў Лондан. Адтуль ён у 1941 годзе пераехаў у Эстан-Эбатс, дзе знаходзіўся ў адноснай бяспецы ад нямецкіх бамбардзіровак Лондана.

На працягу Другой сусветнай вайны гэты ўрад прызнаваўся законным урадам Чэхаславакіі (у прыватнасці, Савецкі Саюз усталяваў з ім дыпламатычныя адносіны праз пасольства СССР пры Саюзных урадах у Лондане). Быўшы антыфашысцкім, ён імкнуўся адмяніць прызнанне законнасці Мюнхенскага пагаднення і наступнай нямецкай акупацыі Чэхаславакіі і аднавіць рэспубліку ў яе межах 1937 года. Такім чынам, з боку тых краін, якія яго прызнавалі, ён дэ-юрэ з’яўлялася ўрадам Першай Чэхаславацкай Рэспублікі, якая працягвала існаваць.

Літаратура правіць

  • Neil Rees «The Secret History of The Czech Connection — The Czechoslovak Government in Exile in London and Buckinghamshire» compiled by Neil Rees, England, 2005. ISBN 0-9550883-0-5.