Чэхія на конкурсе песні Еўрабачанне

Чэшская Рэспубліка ўдзельнічае ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 2007 года. Дэбют быў няўдалым, як і наступныя два гады ўдзелу, Чэхія тройчы не патрапіла ў фінал, больш за тое, у паўфіналах яна двойчы заняла апошняе месца, і адзін раз перадапошняе.

Чэхія

Чэхія

Вяшчальнік ČT
Адбор
Удзелы
Удзелы 11 (5 у фінале)
Першы выступ 2007
Лепшы вынік 6 (2018)
Горшы вынік Апошняе (паўфінал) (2007, 2009)
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Пасля атрымання 0 балаў у 2009 годзе і адсутнасці зацікаўленасці чэшскай грамадскасці, ČT вырашыла адмовіцца ад удзелу ў конкурсе. Але праз 5 гадоў краіна ўсё ж павярнулася на конкурс, ČT абвясціла аб вяртанні ў 2015 годзе. Упершыню Чэхія вырашыла выкарыстаць унутраны адбор для выбара ўдзельніка, аднак і на гэты раз краіне не пашанцавала.

У 2016 годзе Чэхія ўпершыню выйшла ў фінал конкурса, Габрыэла Гунчыкава з песняй «I Stand» заняла 25 месца ў фінале. Праз год, у 2018, Чэхіі зноў удалося выйсці ў фінал, Мікалас Ёзэф з песняй «Lie to Me» стаў 6-ым, гэта лепшы вынік краіны за ўсю гісторыю на конкурсе.

За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Чэхія атрымала ў фіналах 648 балаў, а ў паўфіналах — 1181 бал.

Удзельнікі правіць

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2007 Kabát Чэшская «Malá dáma» «Маленькая дама»
Не прайшлі
28 1
2008 Тэрэза Керндлава Англійская «Have Some Fun» «Весяліся»
Не прайшла
18 9
2009 Gipsy.cz Англійская, цыганская «Aven Romale» «Авэн ромалэ»
Не прайшлі
18 0
Не ўдзельнічала ў 2010-2014 гадах
2015 Марта Яндава i Вацлаў Нойд Барта Англійская «Hope Never Dies» «Надзея ніколі не памірае»
Не прайшлі
13 33
2016 Габрыэла Гунчыкава Англійская «I Stand» «Я стаю» 25 41 9 161
2017 Марціна Барта Англійская «My Turn» «Мая чарга»
Не прайшла
13 83
2018 Мікалас Ёзэф Англійская «Lie to Me» «Падмані мяне» 6 283 3 232
2019 Lake Malawi Англійская «Friend of a Friend» «Сябр сябра» 11 157 2 242
2020
Бенні Крыста Англійская «Kemama» «Кемама»
Конкурс адменены
2021 Бенні Крыста Англійская, чэшская «Omaga» «О, Божа!»
Не прайшоў
13 83
2022 We Are Domi Англійская «Lights off» «Выключыць святло» 22 38 4 227
2023 Vesna Чэшская, англійская,
украінская, балгарская
«My Sister's crown» «Карона маёй сястры» 10 129 4 110

Гісторыя галасавання правіць

Станам на 2021 год гісторыя чэшскага галасавання выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Украіна 66
2   Азербайджан 60
3   Расія 58
  Швецыя 51
5   Арменія 46
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Харватыя 26
2   Ісландыя 24
3   Славенія 23
4   Аўстрыя 22
  Венгрыя 22
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Азербайджан 109
2   Арменія 085
3   Швецыя 081
4   Партугалія 080
5   Украіна 078
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Ісландыя 76
2   Іспанія 67
3   Харватыя 64
4   Славенія 53
5   Бельгія 52

Галерэя правіць

Спасылкі правіць