Шабельнік балотны

Ша́бельнік балотны[3][4] (Comarum palustre) — від кветкавых раслін роду Шабельнік (Comarum) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Беларускія народныя назвы — балотная ружа, ракаўнік, бацяновыя ножкі[4].

Шабельнік балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Comarum palustre L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501615
NCBI  57932
GRIN  t:450401
IPNI  63773-2
TPL  rjp-1293

Назва правіць

Шабельнік балотны, балотная ружа, ракаўнік[5], бацянавы ножкі, рабіннік, сухалом[6][7], ажэўнік, гравілат, грэбнік, буцянавы ножкі, дзеком, дзекох[5][8]

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам, пакрытым валаскамі. Сцёблы прыўзнятыя, з валаскамі і залозкамі ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Долі ліста простыя, завостраныя, з пілаватым краем. Кветкі цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым ці ліловым адценнем, па 2—5 у шчыткападобных суквеццях. Плод — шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна сустракаецца на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[9]. Расце на нізінных балотах, забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах. Святлолюбівая расліна, патрабавальная да наяўнасці пажыўных рэчываў у глебе і ўмерана патрабавальная да яе мінеральнага складу[10].

Выкарыстанне правіць

Лекавая, дубільная, меданосная і фарбавальная расліна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
  9. Шабельнік балотны: інфармацыя на сайце GRIN
  10. Сабельник болотный — Comarum palustre: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць