Шаблон:Падзеі 13 студзеня
- 1257: У Франкфурце-на-Майне Рычард Карнуольскі быў абраны каралём Германіі.
- 1510: Маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, ліквідавана Пскоўская рэспубліка.
- 1593: Памёр Сымон Будны, асветнік, філосаф, гісторык, паэт, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ.
- 1622: Нарадзіўся Мальер, французскі драматург, акцёр; рэфарматар сцэнічнага мастацтва.
- 1819: Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога.
- 1915: Адбылося землетрасенне ў Авеццана, якое стала адным з самых катастрафічных у гісторыі Італіі.
- 1986: Адкрыты спадарожнік Урана Белінда.
- 1991: Савецкія войскі бяруць штурмам будынак тэлецэнтра ў Вільнюсе.