Шандар Сатмары (венг.: Szathmári Sándor; 19 чэрвеня 1897, Дзьюла16 ліпеня 1974, Будапешт) — венгерскі пісьменнік, інжынер-механік, эсперантыст, літаратурны дзеяч мовы эсперанта.

Шандар Сатмары
Sándor Szathmári
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1897(1897-06-19)[1]
Месца нараджэння Дзьюла, Венгрыя
Дата смерці 27 верасня 1974(1974-09-27) (77 гадоў)
Месца смерці Будапешт, Венгрыя
Пахаванне
Грамадзянства  Венгрыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, эсперантыст, пісьменнік-фантаст
Мова твораў эсперанта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сатмары нарадзіўся ў венгерскім горадзе Дзьюле. Яго бацька, якога таксама звалі Шандар, вывучаў права, іграў на скрыпцы і маляваў. Яго дзед быў цесляром. У свой час ён ахвяраваў 100 форынтаў для заснавання музычнай школы. Яго маці паходзіла з сям’і аптэкара, які жыў у горадзе Сегалом. Яна была адзінай дачкой у сям’і, нарадзіла 11 дзяцей, з якіх толькі сем дажылі да паўналецця.

Паколькі бацька Шандара быў чыноўнікам у Аўстра-Венгерскай імперыі, сям’я часта пераязджала. Яны жылі ў гарадах: Дзьюла, Сомбатхей, Дольні-Кубін  (руск.), Сфынту-Георге  (руск.), Лугаж.

Малады Шандар рос хваравітым хлопчыкам, не любіў фізкультуру, часта хварэў.

Пасля смерці сваіх двух старэйшых братоў Шандар стаў старэйшым у сям’і і яму часта даводзілася клапаціцца аб малодшых. Падчас вучобы ў школе, ён вызначыўся ў такіх навуках, як фізіка і хімія, любіў эксперыментаваць і марыў стаць інжынерам. У 1915 годзе ён скончыў школу і паступіў у тэхнічны універсітэт Будапешта (Венгрыя) на факультэт машынабудавання. Падчас вучобы ў гады вайны ў яго ніколі не было дастаткова грошай і ён быў пастаянна галодны.

Браты і сёстры Сатмары не мелі магчымасці вучыцца ў каледжы або універсітэце, таму Шандару часта даводзілася перарываць вучобу, каб дапамагаць сваёй сям’і. Працаваць ён пачаў у 1920 годзе тэхнікам на мармуровай шахце. Вясной 1921 года ён вярнуўся ў Будапешт, каб скончыць вучобу і праз пяць гадоў ён завяршыў навучанне. У 1923 годзе ён працаваў у Дзьюле офісным работнікам і жыў у сваякоў. У ліпені 1923 года памёр яго бацька. У 1924 годзе Шандар уладкаваўся на працу на завод чыгуначнай тэхнікі. З 1924 па 1957 год працаваў інжынерам у венгерскім Міністэрстве цяжкай прамысловасці і праектных бюро.

За сваё жыццё Шандар Сатмары шмат працаваў у калектывах з прадстаўнікамі іншых народаў — славакаў, румынаў, немцаў і часта меў праблемы са зносінамі. На яго думку, універсальная мова зносін могла бы вырашыць гэтыя праблемы. Так паступова ён прыходзіў да мовы эсперанта.

У кніжнай краме ў Лугасе ён неяк убачыў граматыку эсперанта і купіў яе. Вывучаць жа граматыку ён пачаў ў 1919 годзе. У 1935 г. ён стаў носьбітам мовы, удзельнічаў у працы моўных курсаў у Будапешце. Памёр у Будапешце ў 1974 годзе.

Дзейнасць дзяля эсперанта правіць

 
Магіла Шандора Сатмары ў Будапешце

З міжнародным рухам эсперанта Шандар пазнаёміўся ў 1958 годзе, пасля з’яўлення яго рамана Kazohinia, напісаным на эсперанта. Яго першы артыкул на эсперанта з’явілася ў 1934 годзе ў часопісе Sennaciulo. З 1937 па 1942 гады ён быў прэзідэнтам вянгерскага таварыства аматараў эсперанта.

Сатмары на мове эсперанта напісаў апавяданні Maŝinmondo (1964), Tréfán kívül, пераклаў на венгерскую мову эсперантамоўны раман Kredu min, sinjorino!, пераклаў на эсперанта венгерскую дзіцячую кнігу Ĉu ankaŭ vi scias? (Ты таксама ведаеш?).

Пералік работ правіць

На мове эсперанта правіць

  • Vojago al Kazohinio (SAT, 1958)
  • Masinmondo kaj aliaj noveloj (1964) (Свет машын і іншыя апавяданні)
  • Kain kaj Abel (eld. 1977) (Каін і Авель)
  • Perfekta civitano (La Laguna, 1964) (1988)
  • Satirical stories:
  • Perfekta civitano (1956)
  • Pythagoras (1957?)
  • Logos (1961)
  • La fluidumo de la ciovido (1962)
  • Honorigo (1963)
  • Liriko (1964)
  • Genezo (1965)
  • Enciclopeditis (1966)
  • Budapesta ekzameno (1968)
  • Kain kaj Abel (1968)
  • Tria preĝo de Pygmalion (1969)
  • La falsa auguro (1970)
  • La guarbo (1970)
  • Kuracistaj historioj (1972)
  • La barbaro (1972)
  • Superstico (1972?)

На венгерскай мове правіць

  • M. Fehér asszony, fekete férfi (Budapest, 1936)
  • Halálsikoly az áradatban (Budapest, 1937)
  • Kazohinia (Budapest, 1941)
  • Gépvilág és más fantasztikus történetek (Budapest, 1972)
  • Hiába (Budapest, 1991)

Літаратура правіць

  • Afterword by KERESZTÚRY Dezso to Kazohinia (1952, 1972) and to Gépvilág és más fantasztikus történetek (Masinmondo) (Budapest, 1972)
  • KERESZTÚRY Dezso: Gulliver magyar utóda (The Hungarian Successor to Gulliver) (appeared in the Élet és Irodalom (Life and Literature) #41, 1974)
  • TASI Jószef: Néhány szó Szathmáry Sándorról (Several words about Sándor SZATHMÁRY) (appeared in Életünk (Our life), 1976. #4.)

Зноскі

  1. Sandor Szathmari // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць