Ша́пкіна (руск.: Ша́пкина[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.

Шапкіна
руск. Шапкина
Характарыстыка
Даўжыня 499 км
Басейн 6 570 км²
Расход вады 70[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Вялікае Шапкіна
 • Каардынаты 67°41′56″ пн. ш. 56°46′52″ у. д.HGЯO
Вусце Пячора
 • Месцазнаходжанне пратока Сухая Пячора
 • Каардынаты 66°44′21″ пн. ш. 52°54′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пячора → Баранцава мора
Краіна
Рэгіёны Ненецкая аўтаномная акруга, Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03050300212103000081922
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 6750 км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Вяліказямельскай тундры. Выцякае з возера Вялікае Шапкіна[1]. Упадае ў пратоку Сухая Пячора ракі Пячора насупраць пасёлка Новы Бор. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 70[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,12[1] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне красавіка.

Прытокі: Інзырэйвіс, Ярсідэйвіс, Юнкаю, Янгеча-Віска, Санар’ю, Васнію, Мальчыгейвіс, Ванда, Ярэйшор, Выдрын, Янгыта, Анзуран, Адарма, Старая Шапкіна і інш.[3] У басейне ракі азёры Турлава, Сухое, Вялікае Шапкіна і інш.[3]

Зноскі

  1. а б в г Агафонова С. А. Шапкина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Архівавана 30 мая 2017. (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 649. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  3. а б Река ШАПКИНА // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Шапкина // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 649. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Спасылкі правіць