Шарж (ад французскага charger — перабольшваць) — гумарыстычна перабольшаны, карыкатурны паказ характэрных рысаў нейкай з’явы або асобы.

Шарж на Чарлі Чапліна

Шаржаванне ўвогуле характэрна для ўсіх жанраў сатырычнай і гумарыстычнай літаратуры (камедыя, эпіграма, пародыя, байка і г.д.). Шарж вельмі блізкі да пародыі, але без зьедлівае сатырычнасці і гратэскнай імітацыі творчай манеры пэўнага аўтара.