Шарль-Луі-Эцьен Нюітэр (фр.: Charles-Louis-Étienne Nuitter, сапраўднае прозвішча «Truinet»; 24 красавіка 1828, Парыж, Францыя — 23 лютага 1899, Парыж, Францыя) — французскі лібрэтыст, перакладчык, пісьменнік і бібліятэкар.[3]

Шарль Нюітэр
фр.: Charles Nuitter
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Charles Louis Étienne Nuitter
Дата нараджэння 24 красавіка 1828(1828-04-24)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1899(1899-02-23)[1][2] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, бібліятэкар, харэограф, перакладчык, архівіст, пісьменнік, драматург, лібрэтыст, адвакат
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лібрэтыст і перакладчык правіць

Нюітэр вывучаў права і меў практыку ў Парыжы з 1849 года. Быў заўзятым тэатралам і ў 1850-х гадах пачаў пісаць лібрэта, пераважна для вадэвіляў, пазней для опер камік, опер буф, аперэт і балетаў. Мяркуецца, што ён напісаў і стварыў у сааўтарстве каля 500 тэатральных твораў, у тым ліку лібрэта для некалькіх твораў Ж. Афенбаха, сцэнарыя балета Леа Дэліба «Капелія» (Нюітэр хацеў, каб твор называўся «Нюрнбергская лялька») і твораў Ф. Эрвэ, Э. Гіро, Э. Лало, Ш. Лекок і інш., з якіх было пастаўлена каля 100. [4]

Шарль Нюітэр дапамагаў перакладаць оперы Р. Вагнера на французскую мовуТангейзер» (1861), «Рыенцы» (1869), «Лоэнгрын» (1870) і «Лятучы галандзец» (1872). Сярод іншых перакладаў — «Капулеці і Мантэкі», «Аберон», «Абу Гасан», «Чароўная флейта», оперы Дж. Вердзі «Макбет», «Аіда», «Сіла лёсу» і «Сімон Боканегра». Р. Вагнер і Дж. Вердзі высока ацанілі якасць перакладаў, і Шарль таксама дапамог Вердзі ў пераглядзе оперы «Дон Карлас» ў 1882—1883 гадах.[5] Пераклад Нюітэра «Ранішняя і вячэрняя малітва» (фр.: La Prière du matin et du soir) Эміліа дэ Кавальеры (1600) рэгулярна выконваўся на канцэртах у кансерваторыі на працягу 1870-1880-х гадоў і пазней.[6]

Архівіст правіць

Трапіўшы ў архіў Парыжскай оперы  (англ.) ў 1863 годзе, Нюітэр стаў афіцыйным архіварыусам праз тры гады і скончыў юрыдычную кар’еру (ён даваў юрыдычныя кансультацыі Ж. Афенбаху ў спрэчцы з мэнэджэрам Тэатра Буф-Парызьен перад прэм’ерай оперы «Прыгожая Алена» (фр.: La belle Hélène) у 1864 годзе).[7]

Яго архіўная праца была надзвычай важнай для каталагізацыі існай бібліятэкі, выратавання дакументаў ад знішчэння і набыцця дакументаў з аўтографамі і часопісаў (часам за ўласныя сродкі) для калекцыі.[3] Набыткі Нюітэра ўключалі важную калекцыю тэатральных кніг Джозэфа дэ Філіпі і каля 900 оперных лібрэта былога дырэктара тэатра Нестора Рокплана. Яго ўплыў на пашырэнне архіва быў уражлівым. У 1861 годзе было 350 тамоў; да канца 1862 года іх стала 1076, а ў 1882 годзе калекцыя павялічылася да 7 807 тамоў.[4] Ён гарантаваў, што іх важнасць была ўлічана пры адкрыцці оперы Гарнье ў 1875 годзе.

Выбраныя сцэнічныя творы Нюітэра (часта ў супрацоўніцтве) правіць

Зноскі

  1. а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. а б Charles Louis Étienne dit NUITTER Truinet // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Cooper J: Nuitter, Charles-Louis-Étienne. In New Grove Dictionary of Opera. Macmillan, London and New York, 1997.
  4. а б Gressel V. Charles Nuitter : des scènes parisiennes à la bibliothèque de l’Opéra. Website of enssibs (Ecole Nationale Supérieure des Sciences de l’Information et des Bibliothèques), accessed 28 October 2008.
  5. Budden J.: Verdi. J M Dent & Sons, London, 1985.
  6. Holoman, D. Kern: The Société des Concerts du Conservatoire 1828—1967. University of California Press, 2004.
  7. Harding J. Jacques Offenbach. John Calder, London, 1980.
  8. List compiled from Harding, and Cooper, Op. cit.
  9. The New York Times review, May 17, 1896

Спасылкі правіць