Шарсцісты насарог

Шарсцісты насарог (Coelodonta antiquitatis) — вымерлае непарнапальцае млекакормячае сямейства насарогаў.

 Шарсцісты насарог

Шарсцісты насарог
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coelodonta antiquitatis Blumenbach, 1799

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  222863
FW  54847

Апісанне правіць

Шарсцісты насарог быў буйнейшым за сучасных насарогаў (вышыня ў карку больш за 2 м) і пакрыты густой поўсцю. Цела масіўнае, з тлушчавым гарбом на шыі, на галаве два рогі: пярэдні на носе (даўжыня да 1 м), задні на лбе (значна карацейшы). Шарсцісты насарог разам з мамантамі жыў у тундры і лесатундры: харчаваўся травой, ігліцай, хмызнякамі і маладымі парасткамі дрэў. Шарсцісты насарог быў распаўсюджаны ў познім плейстацэне па ўсёй Еўропе (акрамя крайняга Поўдня) і Паўночнай Азіі. У шматгадовамерзлых горных пародах Усходняй Сібіры знаходзяць косці і нават трупы шарсцістых насарогаў, пакрытыя цёмна-карычневай поўсцю. Два трупы (без валасоў) знойдзены ў Заходняй Украіне ў гліністых пясках, прасякнутых нафтай. Чалавек старажытнага каменнага веку паляваў на шарсцістых насарогаў; захаваліся наскальныя малюнкі шарсцістых насарогаў.