Шаршунскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Шаршу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рагава.

Шаршунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рагава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
28 мая 2013
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва (2019) 1 849
Шаршунскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шаршуны. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагаўскога сельсавета[1].

28 мая 2013 года Рагаўскі сельсавет перайменаваны ў Шаршунскі сельсавет з цэнтрам у пасёлку Шаршуны[2]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рагава. 28 снежня 2018 года была скасавана вёска Пральня[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (43 населеныя пункты) — 2299 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1849 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Решение Минского районного Совета депутатов от 28 декабря 2018 г. № 67 Об упразднении деревни Пральня Шершунского сельсовета Минского района Архівавана 20 верасня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 193