Шатландская англійская мова

Шатландская англійская мова (англ.: Scottish English) — шатландскі дыялект англійскай мовы.

Гісторыя правіць

Шатландская англійская мова пачала фарміравацца з XVI ст. як вынік кантактаў кельтамоўных шатландцаў са старой англійскай літаратурнай мовай. На яе пэўны ўплыў таксама аказала лацінская мова, якая да таго часу абмежавана выкарыстоўвалася мясцовай царквой, але часцей у навуковых і філасофскіх тэкстах, абавязкова вывучалася ў школе. У 1707 г. акт аб уніі аб'яднаў парламенты Шатландыі і Англіі. Англійская мова стала ў Шатландыі адзінай мовай дзяржаўнага справаводства, была прынята царквой. Шатландцы служылі ў брытанскай арміі, дзе таксама засвойвалі англійскую гаворку. Гэта абумовіла яе шырокае распаўсюджанне і паступовае выцісненне шатландскай гэльскай мовы.

Шатландская англійская мова аказала значны ўплыў на амерыканскую англійскую мову.

Адрозненні правіць

Найбольшыя адрозненні шатландская англійская мова мае ў вымаўленні. Шатландцы не вымаўляюць каля 5 звыклых для англійскай мовы галосных гукаў, затое захавалі гук R на канцы слоў. Напрыклад англійскае слова beer ("піва) вымаўляецца на літаратурнай англійскай мове як /bɪər/, на англійскай шатландскай — як /bɪr/.

Другое істотнае адрозненне ў наяўнасці выразаў, нехарактэрных для англічан. Для прыкладу: That's outwith my remit (шатл.) - It's not part of my job to do that (анг.) - Гэта не частка маёй працы (Я не павінен гэта рабіць, бел.).

У шатландскай англійскай мове маюцца асаблівыя лексічныя запазычанні: kirk ("царква"), ned ("хуліган"), muckle ("вялікі"), landward ("сельскі"), bonnie ("мілы") і г. д. Радзей сустракаюцца граматычныя адрозненні (напрыклад: Amn't I invited? замест Am I not invited?) і інш.

Спасылкі правіць