Шашэйны веласпорт

Шашэйны веласпорт — адна з дысцыплін веласпорту, гонкі па дарогах з цвёрдым пакрыццём на шашэйных веласіпедах. Алімпійская дысцыпліна з 1896 года.

Шашэйны веласпорт
Выява
Спорт веласпорт
Орган улады Міжнародны саюз веласіпедыстаў
Піктаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пелетон гоншчыкаў на шашэйнай шматдзённай велагонцы Тур дэ Франс

Шашэйны веласпорт адносіцца да летніх відаў спорту, сезон стартуе ранняй вясной і заканчваецца ўвосень. Найбольш прэстыжныя спаборніцтвы праходзяць у перыяд з сакавіка па кастрычнік.

Гісторыя шашэйнага веласпорту пачалася ў 1868 годзе,[1] а першая буйная велагонка, «бабуля ўсіх аднадзёнак» — Льеж — Бастонь — Льеж, праводзіцца пачынаючы з 1892. Большасць самых вядомых і прэстыжных у наш час гонак з’явілася ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзяў.

З’яўляецца найбольш папулярнай і развітай у камерцыйным плане дысцыплінай веласпорту. Асабліва папулярны ў Еўропе, дзе праходзяць найважнейшыя шашэйныя велагонкі: легендарныя класічныя аднадзёнкі і гранд туры.

Спаборніцтвы падзяляюцца на групавыя гонкі і гонкі з паасобным стартам. Па класіфікацыі UCI велагонкі падзяляюцца на розныя катэгорыі, якія маюць лікавыя пазначэнні. З 2009 года гонкі вышэйшай катэгорыі, падведамныя UCI, уваходзяць у ПроТур, а гонкі, якія належаць арганізатарам гранд тураў, складаюць серыю Манументаў веласпорту. Па выніках выступаў на ўсіх спаборніцтвах велагоншчыкы атрымліваюць балы ў Рэйтынг UCI.

Зноскі

  1. On Your Bicycle, James McGurn, John Murray 1987