Швабскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Шва́бскі сельсаве́т (да 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Швабы.

Швабскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Швабы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
старшыня Тупік Людміла Уладзіміраўна
Насельніцтва (2020) 852
Плошча 384,65 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223118
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Будынак сельсавета

Геаграфія правіць

Сельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Лагойскага раёна. Адлегласць да раённага цэнтра — Лагойска — 24 кіламетры. Мяжуе з Каменскім, Лагойскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама з Зембінскім сельсаветам Барысаўскага раёна і Усяжскім сельсаветам Смалявіцкага раёна.

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Лагойскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавета[1]. 11 снежня 2007 года вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[2]. 3 красавіка 2008 года сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 963 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[6].

Эканоміка правіць

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Косіна».

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 декабря 2007 г. № 58 О переименовании сельского населенного пункта деревня Чирвоная Швабовка Чирвоношвабовского сельсовета в сельский населенный пункт деревня Швабы Чирвоношвабовского сельского сельсовета Архівавана 20 верасня 2020.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 3 апреля 2008 г. № 105 О переименовании Червонношвабовского сельсовета Логойского района Архівавана 21 верасня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць