Шварцэнбергі

княжацкі род

Шварцэнбергі (ням.: Schwarzenberg, чэшск.: Schwarzenbergové) — вядомы з XII стагоддзя франконскі дваранскі род з Зайнсгайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства і ў XVIIIXX стст. стаў найбуйнейшым землеўладальнікам Багеміі. Пры роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі ўладанні дому Шварцэнбергаў былі медыятызаваныя па акце Рэйнскага саюза.

Шварцэнбергі

Княжацкі герб Шварцэнбергаў
Перыяд XII-XXI стст.
Тытул: імперскія князі і графы, герцагі Крумлаўскія
Маёнткі Крумлаў, Клетгау
Палацы Орлік, Крумлаўскі замак, Шварцэнбергскі палац, замак Фраўэнбург
Шварцэнбергі на Вікісховішчы

Прадстаўнікі правіць

Эркінгер фон Зайнсгайм (пам. 1437) набыў ва ўладанне замак Шварцэнберг у Шайнфельдзе і быў узведзены ў імперскія бароны. З нашчадкаў яго вядомыя:

 
Крумлаўскі замак — адна з рэзідэнцый Шварцэнбергаў

Рэзідэнцыі і пахавальні правіць

Апроч радавога замка ў Франконіі, Шварцэнбергі пабудавалі змрочны замак Гімбарн каля Марыенхайдэ ў графстве Марк. Свае ўладанні ў Багеміі яны прымножылі за кошт шлюбаў са спадчынніцамі Розенбергаў і іншых валадарных родаў, набыўшы старадаўнія замкі Крумлаў, Вімперк, Орлік, Тршэбань, Звікаў, Цімеліц і іншыя. У Празе іх імя носіць былы палац Лобкавіцаў (1545—1567) — адзін з найбольш вытанчаных помнікаў Рэнесансу на поўнач ад Альпаў. Венскі палац Шварцэнбергаў, пабудаваны ў 1697—1728 гадах імператарскімі архітэктарамі Фішэрам фон Эрлахам і Гільдэбрантам, лічыцца эталонам аўстрыйскага барока.

Месцам пахавання Шварцэнбергаў служыць фамільная капэла ў пражскім саборы Святога Віта, акрамя таго вядомыя неагатычныя пахавальні Шварцэнбергаў у Доманіне каля Тршэбаня і ў гарадку Орлік-над-Влтавау.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць