Шведскі пашпарт — дакумент, які выкарыстоўваецца грамадзянамі Каралеўства Швецыя для міжнародных падарожжаў.

Апроч таго, у якасці доказу шведскага грамадзянства, пашпарты палягчаюць працэс забеспячэння дапамогі ад шведскіх консульскіх чыноўнікаў за мяжой або іншых членаў Еўрапейскага саюза ў выпадку, калі пасольства Швецыі адсутнічае. Для падарожжаў у іншыя краіны, якія ўваходзяць у Шэнгенскае пагадненне, не патрабуецца пашпарт, калі маецца шведскае нацыянальнае пасведчанне асобы.

Пашпарты выдаюцца шведскай паліцыяй у пашпартных аддзяленнях па заяве падданых. Пашпарты, выпушчаныя з 1 кастрычніка 2005 года, маюць біяметрычныя даныя і сапраўдныя на працягу пяці гадоў. Папярэднія пашпарты сапраўдныя на працягу дзесяці гадоў (для дарослых) і пяці гадоў (для дзяцей). Пашпарты з сіняй вокладкай, выпушчаныя да 1998 года, лічацца несапраўднымі пасведчаннямі асобы ў Швецыі праз недастатковую абарону ад падробкі.

Апісанне пашпарта правіць

Шведскі пашпарт бардовага колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс *EUROPEISKA UNIONEN — SVERIGE — PASS*, у правай частцы элемент ўзору, у ніжняй частцы выява герба Швецыі. Пад гербам знак біяметрычных пашпартоў.

Біяметрычныя даныя правіць

Біяметрычныя пашпарты маюць чып RFID, які змяшчае друкаваныя даныя пашпарта ў лічбавым фармаце разам з фатаграфіяй у фармаце JPEG і з лічбавым ключом, каб праверыць, што даныя сапраўдныя і не змяняліся. Да дадзеных у чыпе можна атрымаць доступ, пасля выкарыстання друкаваных кодаў у ніжняй частцы старонкі уладальніка пашпарта. Еўрапейскі саюз патрабуе, каб адбіткі пальцаў былі ўнесены ў пашпарты дзяржаў-членаў да 2009 года.

Старонка інфармацыі ў пашпарце правіць

Шведскі пашпарт ўключае наступныя даныя:

  1. Фатаграфія ўладальніка пашпарта
  2. Тып (пашпарта)
  3. Код краіны (SWE)
  4. Нумар пашпарта
  5. Прозвішча
  6. Імя
  7. Грамадзянства (падданства)
  8. Рост
  9. Дата нараджэння
  10. Персанальны нумар
  11. Пол
  12. Месца нараджэння
  13. Подпіс уладальніка
  14. Дата выдачы
  15. Дата заканчэння тэрміну дзеяння
  16. Вобласць машыначытальнай зоны

Падарожжы без візы правіць

Швецыя мае дагаворы (бязвізавага ўезду) са 155-ю краінамі, што азначае, што шведскія грамадзяне могуць наведваць 155 краін для кароткатэрміновых візітаў як турысты (без візы). Швецыя стаіць на 3-ім месцы ў індэксе міжнароднай свабоды падарожжаў (англ.: Henley Visa Restrictions Index) за 2009 год.

  1. Еўрапейскі саюз Неабмежавана 
  2. Ісландыя Неабмежавана 
  3. Ліхтэнштэйн Неабмежавана 
  4. Нарвегія Неабмежавана 
  5. Швейцарыя Неабмежавана 
  6. Албанія 1 месяц 
  7. Андора 
  8. Аўстралія 90 Дзён 
  9. Боснія і Герцагавіна 90 Дзён 
  10. Канада 90 Дзён 
  11. Харватыя 90 Дзён 
  12. Фарэрскія астравы 90 Дзён 
  13. Грузія 90 Дзён 
  14. Гібралтар 
  15. Востраў Мэн 
  16. Ізраіль 90 Дзён 
  17. Джэрсі 
  18. Паўночная Македонія 90 Дзён 
  19. Малдавія 90 Дзён 
  20. Манака 90 Дзён 
  21. Чарнагорыя 90 Дзён 
  22. Новая Зеландыя 90 Дзён 
  23. Сан-Марына 90 Дзён 
  24. Сербія 90 Дзён 
  25. Кітайская Рэспубліка 30 Дзён 
  26. Турцыя 90 Дзён 
  27. Украіна 90 Дзён 
  28. ЗША 90 Дзён 
  29. Ватыкан 90 Дзён