Шкала ўраганаў Сафіра — Сімпсана

Шкала ўраганаў Сафіру-Сімпсана — шкала для вымярэння патэнцыяльнай шкоды ад урагана, распрацаваная Гербертам Сафірам і Робертам Сімпсанам у пачатку 1920-х гадоў. Яна засноўваецца на хуткасці ветру і ўключае адзнаку штармавых хваль у кожнай з пяці катэгорый.

Шкода правіць

  1. Мінімальная. Пашкоджаны дрэвы і хмызнякі. Невялікія пашкоджанні пірсаў, некаторыя невялікія суды на стаянцы сарваныя з якароў.
  2. Умераная. Значныя пашкоджанні дрэваў і хмызьнякоў; некаторыя дрэвы павалены, моцна пашкоджаны зборныя хаткі. Значныя пашкоджанні пірсаў і прыстаняў для яхт, невялікія суды на стаянцы сарваныя з якароў.
  3. Значная. Павалены вялікія дрэвы, зборныя хаткі разбураны, у асобных невялікіх будынках пашкоджаны вокны, дзверы і стрэхі. Моцныя паводкі ўздоўж берагавой лініі; невялікія будынкі на беразе разбураны.
  4. Вялізная. Дрэвы, хмызнякі і рэкламныя шчыты павалены, зборныя хаткі разбураны да падмурку, моцна пашкоджаны вокны, дзверы і стрэхі. Затоплены ўчасткі, змешчаныя на вышыні да 3 метраў над узроўнем мора; паводкі распаўсюджваюцца на 10 км углыб сушы[1]; шкода ад хваль і перанесеных імі абломкаў.
  5. Катастрофа. Усе дрэвы, хмызнякі і рэкламныя шчыты павалены, шматлікія будынкі сур’ёзна пашкоджаны; некаторыя будынкі разбураны цалкам; зборныя хаткі знесены. Моцная шкода прычынена ніжнім паверхам будынкаў на вышыні да 4,6 метраў над узроўнем мора ў зоне, якая прасціраецца на 45,7 км углыб сушы[1]; неабходныя масавыя эвакуацыі насельніцтва з узбярэжных тэрыторый.

Зноскі

  1. а б Saffir-Simpson scale. The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. 2001-07(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2009. Праверана 12 сакавіка 2009.

Гл. таксама правіць