Шонбрунскі мірны дагавор

Шонбрунскі мірны дагавор, Венскі мірны дагавор, 1809 — мірны дагавор паміж Францыяй і Аўстрыяй, падпісаны 14 кастрычніка 1809 года ў Шонбрунскім палацы ў Вене, пасля заканчэння аўстра-французскай вайны 1809.

Аўстрыя вымушана была саступіць Напалеону I для перадачы Баварыі Зальцбург, непасрэдна да Францыі адыходзілі графства Герц (Горыца), Істрыя з Трыеста, Крайна, частка Карынтыі і Харватыі, Фіуме, якія былі ўключаныя затым ва ўтвораныя Напалеонам I Ілірыйскія правінцыі. Заходняя Галіцыя пераходзіла ад Аўстрыі да герцагства Варшаўскага, Тарнопальская акруга Галіцыі - да Расіі (як кампенсацыя за яе ўдзел у вайне на баку Францыі). Аўстрыя абавязвалася далучыцца да кантынентальнай блакады, парваць адносіны з Вялікабрытаніяй, прызнаць ўсе змены, якія будуць праведзены Напалеонам I у Іспаніі, Партугаліі і італьянскіх дзяржавах (у дагаворы спецыяльна была пазначана адмова Аўстрыі ад ўмяшання ва ўнутраныя справы гэтых дзяржаў). Колькасць аўстрыйскіх войскаў скарачалася да 150 тыс. чал. На Аўстрыю накладалася кантрыбуцыя. Са свайго боку Напалеон I гарантаваў цэласнасць валадарстваў Аўстрыі. Шонбрунскі мір фактычна ператвараў Аўстрыю ў залежную ад Францыі дзяржаву. Шонбрунскі мір быў юрыдычна ануляваны рашэннем Венскага кангрэса 1814-15.

Гл. таксама правіць