Шон Джасцін Пен (англ.: Sean Justin Penn; нар. 17 жніўня 1960) — амерыканскі кінарэжысёр і акцёр, сцэнарыст. Лаўрэат прэміі «Оскар» за галоўныя ролі ў фільмах «Таямнічая рака» і «Харві Мілк». Адзін з самых тытулаваных акцёраў сучаснасці, прызёр трох найбуйнейшых кінафестываляў свету — Канскага, Венецыянскага (двойчы) і Берлінскага.

Шон Пен
Sean Penn

Пен на прэм’еры фільма «Неверагоднае жыццё Уолтэра Міці», Нью-Ёрк, кастрычнік 2013 года
Імя пры нараджэнні Шон Джасцін Пен
Дата нараджэння 17 жніўня 1960(1960-08-17)[1][2][…] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Leo Penn[d]
Маці Eileen Ryan[d]
Жонка Мадонна, Робін Райт і Leila George[d]
Дзеці Dylan Penn[d] і Hopper Penn[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, акцёр, палітычны актывіст, акцёр агучвання, рэжысёр
Кар’ера 1974 — наш час
Узнагароды «Оскар» (2004, 2009)
«Залаты глобус» (2004)
IMDb ID 0000576
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Шон Пен на Канскім кінафестывалі, 1997

год

Шон Пен нарадзіўся 17 жніўня 1960 года ў горадзе Санта-Моніка (штат Каліфорнія) у сям’і рэжысёра Леа Пена і актрысы Айлін Раян. Бацькі яго бацькі, Леа Пена (Leo Z. Penn, 1921—1998), былі яўрэйскімі імігрантамі з Віленскай губерні,[4] якія прыехалі ў ЗША ў 1898 і 1914 гадах.[5][6][7] Маці Шона — Айлін Раян (Eileen Ryan, народжанай Анучы, нар. 1928) — каталічка італьянскага і ірландскага паходжання. Пен выхоўваўся ў свецкай сям’і і з’яўляецца агностыкам.[8][9] У школе Пен вучыўся з Эміліа Эстэвесам, Чарлі Шынам і Робам Лоу, якія пасля сталі акцёрамі. Яго малодшы брат, Крыс Пен, таксама стаў акцёрам.

У 19 гадоў Пен пераязджае ў Нью-Ёрк. Сваю кінакар’еру пачаткаў са здымак у тэлесерыялах. Упершыню зняўся ў кіно ў 1981 годзе ў карціне «Адбой» («Кадэты») (Taps), дзе разам з ім ігралі Том Круз і Цімаці Хатан. Атрымаў вядомасць пасля выканання ролі ў камедыі «Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай» (Fast Times at Ridgemont High, 1982). Яшчэ большую папулярнасць ён набыў, сыграўшы ролі ў фільмах «Дрэнныя хлопцы» (Bad Boys, 1983) і «Агенты Сокал і Снегавік» (The Falcon and the Snowman, 1985), у апошнім ізноў сыграў разам з Т. Хатанам.

У 1985 годзе ўвагу СМІ прыцягнула яго жаніцьба з поп-спявачкай Мадоннай. З ёю ён сыграў у «Шанхайскім сюрпрызы», які лічыцца адным з яго самых няўдалых фільмаў. У 1989 годзе іх шлюб распаўся.

У 1991 годзе Пен дэбютаваў як рэжысёр, паставіўшы па ўласным сцэнарыі фільм «Беглы індзеец». У 1995 годзе ён сыграў у драме Ціма Робінса «Мярцвяк ідзе» са С’юзан Сарандан, за ролю ў якой атрымаў намінацыю на «Оскар» і «Сярэбраны мядзведзь» 46-га Берлінскага кінафестывалю. Іншым фільмам, дзе ён выступіў як рэжысёр стаў «Паставы на скрыжаванні» з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі.

У 1996 годзе Пен ажаніўся з актрысай Робін Райт, з якой пазнаёміўся падчас здымак фільма «Стан раз'юшанасці» (1990). У 1997 годзе ён іграе ў фільмах «Паварот» Олівера Стоўна і Дэвіда Фінчэра «Гульня».

У 1997 годзе Пен атрымаў прэмію як найлепшы акцёр на Канскім кінафестывалі за ролю ў фільме Ніка Касавеціса «Яна цудоўная». З ім іграла яго жонка, Робін Райт, і Джон Траволта. У 1999 годзе Пен атрымаў другую намінацыю на «Оскар» за ролю ў фільме Вудзі Алена «Салодкі і гадкі».

У 2003 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю за ролю ў фільме «21 грам».

У маі 2010 года быў асуджаны на 3 годы ўмоўна за збіваццё журналіста[10] (інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку 2009 года).

Грамадская дзейнасць правіць

 
З экс-жонкай Робін Райт

18 кастрычніка 2002 года Пен заплаціў 56 000 долараў за публікацыю адкрытага ліста да Джорджа Буша ў газеце The Washington Post[11]. У лісце, апублікаваным на правах рэкламы, Пен раскрытыкаваў амерыканскую палітыку ў дачыненні да Ірака. У снежні 2002 года Пен наведаў Ірак. Падчас трохдзённага візіту ён наведаў шпіталь Багдада, дзе знаходзяцца дзеці — ахвяры амерыканскіх санкцый супраць Ірака, сустрэўся з віцэ-прэм’ерам Тарыкам Азізам і міністрам аховы здароўя.

У чэрвені 2005 года Пен наведаў Іран у якасці карэспандэнта газеты San Francisco Chronicle, дзе сустрэўся з іранскімі дзеячамі культуры ў Музеі кінематаграфіі Тэгерана[12]. Пен падрыхтаваў рэпартаж пра ход прэзідэнцкіх выбараў і іранскую ядзерную праграму, наведаў мячэць і Тэгеранскі ўніверсітэт, сустрэўся з сынам былога прэзідэнта Ірана Алі Акбара Хашэмі Рафсанджані.

У верасні 2005 года Пен асабіста ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ахвярам урагану «Катрына» ў Новым Арлеане.

У перыяд з верасня па кастрычнік 2011 Шон Пен здзейсніў тур паводле краін «арабскай вясны». У прыватнасці, ён наведаў Егіпет і Лівію, дзе заявіў, што ўражаны адвагай паўстанцаў.[13]

Фільмаграфія правіць

Акцёр правіць

Рэжысёр правіць

Узнагароды і намінацыі правіць

Узнагароды правіць

Намінацыі правіць

  • 1994 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля другога плана, за фільм «Шлях Карліта»
  • 1996 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1996 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 2000 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Салодкі і гадкі»
  • 2000 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў камедыі ці мюзікле, за фільм «Салодкі і гадкі»
  • 2002 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
  • 2002 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
  • 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам»
  • 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2004 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2009 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Харві Мілк»
  • 2009 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»

Зноскі правіць

  1. Sean Penn // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sean Penn // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Генеалогія на партале Ancestry
  5. Генеалогія сям’і Пэн (Пен): Дзед акцёра — Мойша Пінан (Марыс Даніэл Пэн, 1897—1981) — эміграваў у ЗША ў 1914 годзе з Мерачы Віленскай губерні; бабуля — Лея (Элізабет Мэрыян) Мелінкаў, 1895—?) — эмігравала з бацькамі ў 1898 годзе.
  6. Dead Myth Walking Архівавана 6 кастрычніка 2013.
  7. Келли, Ричард Т., «Шон Пенн, Жизнь и времена», 2004 год. С. 9-10. ISBN 1-84195-623-6
  8. Яўрэі — узнагароджаныя ў намінацыі Оскара Архівавана 3 сакавіка 2010.
  9. Шон Пен — атэіст Архівавана 14 чэрвеня 2011.
  10. Акцёр Шон Пен атрымаў тры гады ўмоўна за напад на папарацы — РІА Навіны, 13 мая 2010
  11. Sean Penn’s Open Letter to Bush in Washington Post Архівавана 28 верасня 2007. (англ.)
  12. П. Кортунов. Шон Пенн из Ирана // Интересное кино, 1 сентября 2005 года Архівавана 30 верасня 2007.
  13. Euronews: Родны горад Кадафі амаль узяты Архівавана 26 студзеня 2012.

Спасылкі правіць