Шпакоўшчынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Шпако́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шпакоўшчына.

Шпакоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шпакоўшчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 625 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шпакоўшчынскага сельсавета 15 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астроўшчынскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Верхнія Марозы, Гамоўшчына, Карсюкі, Касарэва, Лужайкі, Нача-Шпакоўшчына, Ніжнія Марозы, Радкоўшчына, Сарокі, Сіпоўшчына, Чарнаручча і Шпакоўшчына.

Крыніцы правіць

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.