Шпіцберген і Ян-Маен

Шпіцберген і Ян-Маен (нарв.: Svalbard og Jan Mayen) — агульная назва архіпелага Шпіцберген і вострава Ян-Маен, якія належаць Нарвегіі. Выкарыстоўваецца Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі ў сістэмах ISO 3166-1. Тэрыторыі прысвоены коды Alpha-2 SJ, Alpha-3 SJM і лічбавы 744. Зарэгістраваны (але не выкарыстоўваецца) нацыянальны дамен верхняга ўзроўню .sj.

Нарвегія (уключаючы астравы) на карце Еўропы

У інфармацыі Статыстычнага аддзела ААН гэтыя землі таксама аб'ядноўваюцца (пад назвай «Астравы Шпіцберген і Ян-Маен»). Пры гэтым адміністрацыйна яны не звязаны — Шпіцберген мае спецыяльны статус, які рэгулююцца адпаведным трактатам, а Ян-Маен уваходзіць у губерню Нурлан.