«Штурм зоны 51. Яны не змогуць спыніць нас усіх.»[1] (англ.: Storm Area 51, They Can not Stop All of Us) — мерапрыемства, ініцыяванае ў сацыяльнай сетцы Facebook карыстальнікам SmyleeKun (Мэт Робертс) з Каліфорніі 27 чэрвеня 2019 года, якое набыло вірусную папулярнасць.

Зона 51 — дзеючая ваенная база ЗША, размешчаная ў штаце Невада, дзе, на думку прыхільнікаў канспіралогіі, урад ЗША праводзіць эксперыменты над іншапланецянамі (прышэльцамі). Мэтай удзельнікаў акцыі, па заяве арганізатара, з’яўлялася выяўленне іншапланецян. Дата «штурму» прызначана на 20 верасня.

Паведамленне правіць

«We will all meet up at the Area 51 Alien Center tourist attraction and coordinate our entry. If we naruto run, we can move faster than their bullets. Lets see them aliens.»[2]

Пераклад:

«Мы ўсе сустрэнемся каля турыстычнага месца Alien Center «Зоны 51» і скаардынуем наш уваход. Калі мы пабяжым гэтак жа, як Нарута, мы зможам рухацца хутчэй, чым іх кулі. Давайце паглядзім на іншапланецян.»[3].

Тэрмін naruto run з’яўляецца неалагізмам. Тут маецца на ўвазе бег у стылі персанажаў анімэ і мангі Нарута, дзе персанажы-ніндзя перамяшчаюцца з нялюдскай хуткасцю, трымаючы выпрастаныя рукі за спіной.

Папулярнасць правіць

На канец ліпеня колькасць зацікаўленых пераваліла за 3 мільёны чалавек (больш за 2,1 млн адзначыліся, што прыйдуць, і 1,5 млн як назіральнікі). 24 ліпеня 2019 года карыстальнікам Herr Fuchs быў апублікаваны афіцыйны кліп «Штурма» — Official AREA 51 Song. Гэтак жа як і само мерапрыемства, кліп стаў вірусным у інтэрнэце, сабраўшы 3,3 мільёна праглядаў (31 жніўня 2019). Кліп заклікае ўсіх карыстальнікаў ўдзельнічаць у «выратавальнай аперацыі прышэльцаў 20 верасня 2019 года, якіх ВПС ЗША ўтрымліваюць дзеля сваіх эксперыментаў».

Рэакцыя ўладаў і асвятленне ў СМІ правіць

Улады ЗША, інфармаваныя пра падрыхтоўку мерапрыемства, праявілі заклапочанасць магчымымі цяжкімі наступствамі. Прэс-сакратар ВПС ЗША Лора МакЭндрус (Laura McAndrews) на старонках выдання Washington Post перасцерагла патэнцыйных парушальнікаў, якія ўспрынялі мерапрыемства сур’ёзна, нагадаўшы, што «любая спроба незаконнага доступу да ваенных аб’ектаў або раёнаў ваеннай падрыхтоўкі небяспечна»:

«Зона 51 з’яўляецца адкрытай трэніровачнай пляцоўкай для ваенна-паветраных сіл ЗША, і мы адгаворваем любога спрабаваць патрапіць у раён, дзе мы навучаем амерыканскія ўзброеныя сілы. ВПС ЗША заўсёды гатовы абараняць Амерыку і яе ўласнасць.»

Таксама 20 ліпеня была прызначана дата штурму бермудскага трохвугольніка. Дата акцыі прызначана на 20 верасня 2019 года.

Штурм правіць

20 верасня на мерапрыемства ў наваколлі базы прыехалі каля 4 тысяч чалавек. Многія з іх прынялі ўдзел у фестывалі, але спробы пранікнуць унутр распачалі нямногія. Толькі 75 чалавек сабраліся ля брамы базы, а арыштавалі толькі дваіх. Іх затрымалі ля ўезду на базу за дробныя правапарушэнні — адзін з затрыманых сапраўды паспрабаваў туды пракрасціся. Мерапрыемства правалілася і выклікала насмешкі з боку СМІ[4][5].

Зноскі

Спасылкі правіць

Афіцыйны сайт мерапрыемства.(недаступная спасылка)