Шукур Бурханаў (15 верасня 1910 — 15 жніўня 1987) — узбекскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1959).

Шукур Бурханаў
Дата нараджэння 15 верасня 1910(1910-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1987(1987-08-15) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0121969
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ташкенце. Падчас вучобы ў сельскагаспадарчым тэхнікуме ўдзельнічаў у працы драматычнага гуртка. У 1929—1931 гадах вучыўся ў студыі пры Дзяржаўным узбекскім тэатры драмы імя Хамзы ў Ташкенце.

З 1928 па 1987 год — акцёр Цэнтральнай дзяржаўнай ўзорнай узбекскай трупы (з 1929 года — Дзяржаўны узбекскі тэатр драмы імя Хамзы, з 2001 года — Узбекскі нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр) (Самарканд, з 1931 — у Ташкенце). Член КПСС з 1943 года.

Творчасць Шукура Бурханава характарызуецца яркім тэмпераментам, высокай эмацыянальнасцю, глыбокай псіхалагічнай праўдай. Здымаўся ў кіно.

Памёр 15 жніўня 1987 года ў Ташкенце. Пахаваны на Чыгатайскіх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Бурханов Шукур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць