Шуміліна (станцыя)

Шумі́ліна (трансліт.: Šumilina, руск.: Шумилино)[2] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Шуміліна; на лініі Віцебск — Полацк, паміж станцыяй Язвіна і прыпыначным пунктам Добрына.

Станцыя
Шуміліна
Лінія Віцебск — Полацк
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Віцебскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1866[1]
Класнасць 4 клас
569,382 км 
Код станцыі 160905
Код у «Экспрэс-3» 2100037
Шуміліна (Беларусь)
Шуміліна
Шуміліна

На станцыі чатыры пад’язныя і пяць станцыйных пуцей, вядзецца грузавая работа[3].

Гісторыя правіць

Адкрыта 17 кастрычніка 1866 года. Будынак вакзала — двухпавярховы. Пабудаваны паводле распрацаванага для Дынабургска-Віцебскай чыгункі тыповага праекту вакзалаў 2-га класа. На першым паверсе былі памяшканні для пасажыраў (залы чакання I, II і III класаў, буфет, туалетны пакой) і адміністрацыі станцыі (для начальніка, памочніка начальніка, тэлеграф, білетныя касы). На другім паверсе былі кватэры начальніка станцыі, ягонага памочніка і іншых работнікаў. Акрамя вакзала, у комплекс станцыі ўваходзілі воданапорная вежа, пакгаўз, чыгуначныя майстэрні, а таксама былі пабудаваны жылыя дамы для персаналу і Свята-Мікалаеўская царква. Царква, майстэрні і воданапорная вежа да нашага часу не захаваліся[4].

Да 1962 года станцыя мела назву Сіроціна (па назве мястэчка, што знаходзіцца за 9 кіламетраў ад Шуміліна)[5].

У лістападзе 2014 года перад будынкам станцыі быў усталяваны бюст Паўлу Мельнікаву  (руск.). Перад помнікам устаноўлены камень з тэкстам тэлеграмы пра адкрыццё чыгуначнай лініі ў 1866 годзе[6].

У кіно правіць

На шумілінскім вакзале здымалі адну са сцэн фільма «Чорная бяроза»[7].

Зноскі

  1. Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. Кн. II. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 234.
  2. Шуміліна (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  3. Екатерина Осовская. Развиваться и идти дальше (руск.). xpress.by (2 кастрычніка 2021). Праверана 17 снежня 2021.
  4. Сяргей Ермалаеў. Шумілінскі вакзал. shumilino.by (10 кастрычніка 2016). Праверана 30 сакавіка 2021.
  5. Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. Кн. II. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 297.
  6. Сяргей Ермалаеў. Адкрыты помнік Паўлу Мельнікаву. shumilino.by (24 лістапада 2014). Праверана 17 снежня 2021.
  7. Марина Павлова. Шумилинскому вокзалу – 140 лет (руск.). vitebsk.cc (26 кастрычніка 2006). Праверана 26 сакавіка 2021.

Спасылкі правіць