Шухаўская вежа (Канатоп)

Шу́хаўская ве́жа (укр.: Шуховська вежа) — воданапорная вежа ў горадзе Канатопе, Украіна. Збудаванне гіпербалоіднай канструкцыі.

Славутасць
Шухаўская вежа
укр.: Водогінна вежа

51°14′55″ пн. ш. 33°13′01″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Уладзімір Рыгоравіч Шухаў
Матэрыял сталь
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Металічная канструкцыя, з жалезабетоннай асновай. Форма — аднапалосы гіпербалоід вярчэння. Эфект абяртання дасягаецца 25 парамі металічных вуглавых сцержняў. Аснова — колападобная. Дыяметр — 16 метраў.

Гісторыя правіць

Выканана паводле праекта інжынера Уладзіміра Шухава. Пабудавана ў 1929 годзе. Забяспечвала мясцовых жыхароў пітной вадой. Падчас Другой сусветнай вайны была пашкоджана. У 1980 годзе з вежы знялі бак і сталі выкарыстоўваць у якасці тэлевізійнай. Па стане на 2018 год знаходзіцца ў занядбаным стане і патрабуе рэстаўрацыі.

З’яўляецца аб’ектам індустрыяльнага турызму.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Металлические конструкции академика В. Г. Шухова: Сборник статей / Под ред. В. П. Мишина. — М., 1990.

Спасылкі правіць