Шчасны Галоўчынскі

(пам. 1610) кашталян менскі

Шчасны Галоўчынскі (? — 1610) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Шчасны Галоўчынскі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
9-ы кашталян менскі
25 сакавіка 1600 — 1610
Папярэднік Пётр Дарагастайскі
Пераемнік Пётр Тышкевіч
Смерць 1610[1]
Род Галоўчынскія
Бацька Яраслаў Мацвеевіч Галоўчынскі
Маці Дарота з Касцевічаў[d]
Жонка Гальшка з Хадкевічаў[d]
Дзеці Ян Галоўчынскі і Рэгіна з Галоўчынскіх[d]

Біяграфія правіць

З роду князёў Галоўчынскіх герба «Лебедзь», сын маршалка гаспадарскага і ляхавіцкага старосты Яраслава Мацвеевіча і Дароты Венцлаваўны Касцевіч.

Дзяржаўца любашанскі з 1581. 12 сакавіка 1600 названы кашталянам менскім. Валодаў маёнткамі Галоўчын, Езна, Цітва, Шацк і інш.

Сям’я правіць

Быў жанаты з віленскай кашталянкай Гальшкай Хадкевіч. Меў сына Яна, чашніка літоўскага, які памёр бяздзетным, і дачку Рэгіну, якая ў першы раз пабралася шлюбам з менскім ваяводам Пятром Тышкевічам, а пасля яго смерці з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.

Зноскі

Літаратура правіць