Шчацінкасківічныя

Шчацінкаскі́вічныя (Chaetognatha) — тып марскіх беспазваночных жывёл.

Шчацінкасківічныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaetognatha

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158650
NCBI  10229
EOL  1740
FW  30727

Апісанне правіць

Даўжыня ад 5 мм да 10 см. Цела стрэлкападобнае, шклопадобна-празрыстае. Падзелена на галаўны, тулаўны і хваставы аддзелы; з бакавымі (парнымі) і хваставымі плаўнікамі. На галаве — рот, органы пачуццяў і дзве бакавыя групы серпападобных хапальных шчацінак (адсюль назва). Маецца прымітыўная крывяносная сістэма, кроў бясколерная. Дыхальнай і выдзяляльнай сістэм няма.

Пашырэнне правіць

Вядома звыш 100 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах. Пераважна планктонныя, ёсць донныя віды. Найбольш вядомая марская стрэлка (Sagitta).

Асаблівасці біялогіі правіць

Гермафрадыты. Развіццё прамое.

Кормяцца планктоннымі беспазваночнымі, зрэдку маляўкамі рыб.

Літаратура правіць