Шчыгол чорнагаловы, шчыгол, шчыгел[1] (Carduelis carduelis) — птушка сямейства ўюрковых атрада вераб’інападобных.

Шчыгол
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduelis carduelis Linnaeus, 1758

Арэал
выява

  летам

  увесь год

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179226
NCBI  37600
EOL  1051079
FW  368936

Апісанне правіць

Даўжыня цела 12-16 см, размах крылаў 21-25,5 см, маса каля 20 г. Палавы дымарфізм адсутнічае. Стракаты, апярэнне яркае: вакол дзюбы шырокае чырвонае кальцо, крылы і хвост чорныя, на крылах папярочная жоўтая паласа, спіна карычневая, цемя і патыліца чорныя. Маладыя больш карычневыя, з падоўжнымі рыскамі і без чырвонага на галаве.

Выдзяляецца шэраг падвідаў.

Пашырэнне правіць

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, Блізкі Усход, Цэнтральная і Паўднёва-Заходня Азія, на ўсход да воз. Байкал і на поўдзень да паўночна-заходняй Манголіі і Непала, Паўночная Афрыка. інтрадуцыраваны на Азорах і Астравах Зялёнага Мыса, Бермудах, на поўдні Аўстраліі і Тасманіі, Новай Зеландыі і месцамі ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі.

Насяляе групы дрэў на не вельмі сухіх месцах і паміж палямі, ускрайкі вільготных дрэвастояў, прырэчныя дрэвы, а таксама могілкі, паркі і сады, маладыя лесапасадкі, зараснікі ўздоўж вадацёкаў, берагі лясных тарфянікаў, часта паблізу ад чалавечага жылля. У Швейцарыі даходзіць да 1000—1300 м (у канцы лета і ўвосень — да 2400 м), у Татрах — да 950 м, у Туркменіі і Таджыкістане — да 2500-3500 м над у.м. У паслягнездавы перыяд — палі з пасевамі складанакветных раслін і збожжавых.

Паўночныя папуляцыі рэгулярна вандруюць, папуляцыі з цэнтральнай і паўднёвай частак арэала — аселыя. Насяляе лісцевыя і мяшаныя разрэджаныя лясы, культурныя ландшафты. На Беларусі звычайны на гнездаванні і на зімоўцы від.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца насеннем траў, насякомымі.

Гняздо: моцна «ўціснутае» ў развілку галінак, звычайна на канцы гарызантальнай галіны лісцевага дрэва. Знешняя частка з расліннага пуху і воўны, якія шчыльна пераплецены з сухімі траўкамі, мохам, лішайнікам, бярозавай карой, расліннымі валокнамі і карэньчыкамі; унутраная — з расліннага пуху і воўны. Высцілка з расліннага пуху з прымессю валосся, шэрсці або некалькіх пёраў.

Нясе 4—6 яец. Яйкі даволі падоўжаныя, з завостраным вузейшым канцом, белыя або светла-блакітна-белыя з даволі рэдкімі плямкамі: глыбокія — ружова-чырвоныя, рэдка шэра-фіялетавыя; паверхневыя — цёмна-чырвоныя або вішнёвыя, утвараюць кальцо на шырэйшым канцы (рэдка без плямак). Памеры: 17,5 х 13 мм.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура правіць