Шчэлепаногія, жабраногія ракападобныя (Branchiopoda) — клас жывёл, які аб’ядноўвае старажытных і найбольш прымітыўных ракападобных.

Шчэлепаногія

Шчыцень Triops longicaudatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branchiopoda Latreille, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  83687
NCBI  6658
EOL  265
FW  22113

Апісанне правіць

Цела сегментаванае (даўжыня да 30 мм), поўнасцю або часткова ўкрыта хіцінавай ракавінай (у шчэлепаногаў яе няма). Галава (протацэфалон) не эрастаецца з груднымі сегментамі. Маюць фасетачныя вочы і наупліяльнае вочка. Кожны сегмент грудзей мае пару лістападобных ног са шчэлепнымі прыдаткамі (адсюль назва).

Пашырэнне правіць

Вядомы з кембрыю. Налічваецца каля 1500 відаў. Пашыраны ва ўсіх частках свету акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна ў прэсных водах, марскія віды нешматлікія і паходзяць ад прэснаводных. На Беларусі найбольш вядомыя дафніі (Daphnia), шчытні (Notostraca), басміны (Bosmina), лептадоры (Leptodora), маіны (Moina) і інш.

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне палавое, часта партэнагенетычнае. Развіццё прамое або з метамарфозай.

Кормяцца мікраарганізмамі, дэтрытам, аднаклетачнымі водарасцямі. Фільтратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Большасць відаў — корм для рыб.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць