Шыман Забела (сын Міхала)

(пам. 1793) кашталян менскі ў 1784—1787 гадах

Шыман Забела (? — 1793) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак ковенскі, кашталян менскі з 23 красавіка 1784 па 10 лютага 1787. Палкоўнік артылерыі, генерал-маёр і генерал-лейтэнант войск Вялікага Княства Літоўскага, кавалер ордэна Святога Станіслава.

Шыман Забела
Герб «Тапор і Ліс»
Герб «Тапор і Ліс»
Кашталян менскі
1784 — 1787
Папярэднік Адам Міхал Хмара
Пераемнік Шыман Забела
Нараджэнне
Смерць 1793(1793)
Род Забелы
Бацька Міхал Забела
Маці Ганна Белазор
Жонка няма
Дзеці няма
Званне генерал
Узнагароды
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Жыццяпіс правіць

З роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», другі сын ковенскага пісара земскага Міхала Забелы і Ганны, дачкі керсноўскага старосты і менскага ваяводзіча Даніэля Белазора герба «Вянява» і Еўфрасінні Білевіч герба «Магіла».

Ваенную кар'еру пачынаў капітанам у французскім войску, потым быў паслядоўна палкоўнікам артылерыі, генерал-маёрам і генерал-лейтэнантам войск Вялікага Княства Літоўскага. На грамадзянскай службе 16 гадоў быў маршалкам ковенскага павету, а 23 красавіка 1784 атрымаў менскае кашталянства пасля Адама Хмары. У 1787 годзе з-за хваробы вачэй пакінуў яго на карысць свайго пляменніка, таксама Шымана.

Памёр у 1793 годзе бяздзетным.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908