Шэбрын

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Шэ́брын[1] (трансліт.: Šebryn, руск.: Шебрин) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на ўсход ад Брэста, за 2,5 км ад аўтадарогі Брэст — Кобрын, на правым беразе р. Мухавец.

Вёска
Шэбрын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 77 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212840076
Шэбрын на карце Беларусі ±
Шэбрын (Беларусь)
Шэбрын
Шэбрын (Брэсцкая вобласць)
Шэбрын

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя правіць

Выяўлены археолагамі за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі курганны могільнік VIII—X стагоддзяў сведчыць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў старажытныя часы.

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з XVI сатгоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім старостве і павеце Вялікага Княства Літоўскага. Тут знаходзілася царква Раства Багародзіцы, якой біскуп луцкі і берасцейскі Ю. Фалькоўскі адпісаў у 1518 годзе 6 валок зямлі. У 1793 годзе епіскапам Канстанцінам была пабудавана мураваная праваслаўная царква.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях, сяло было цэнтрам маёнтка. У 1849 годзе дзейнічаў паром цераз р. Мухавец. У 1886 годзе сяло на р. Мухавец у Косіцкай воласці Брэсцкага павета; праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1889 годзе працавала народнае вучылішча (57 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак). З 1890 года вёска — цэнтр Шэбрынскага сельскагаспадарчага таварыства (мела 484 дзесяціны зямлі). Уладальнікам маёнтка быў У. Дмітроўскі, якому належала 150,5 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма.

У 1900 годзе заснаваны торфараспрацоўчы завод, на якім працавалі 20 рабочых; уведзены паравы рухавік. У 1905 годзе сяло (541 жыхар) і маёнтак (62 жыхары) у Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 10 мірных жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У верасні 1948 года арганізаваны першы калгас «Перамога», у які ўступілі 87 гаспадарак з 91.

Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[2], да 8 мая 1970 года — у склад Вычулкаўскага сельсавета (да 1968 года — Трышынскі сельсавет)[3].

Інфраструктура правіць

  • Аддзяленне і малочнатаварная ферма саўгаса
  • Клуб
  • Магазін
  • Аздараўленчы лагер «Церамок»

Побач з вёскай — Брэсцкі аэрапорт, зона адпачынку «Шэбрынскі лес».

Насельніцтва правіць

  • 17 двароў, 285 жыхароў (1886)
  • 54 двары, 429 жыхароў (1897)
  • 47 двароў, 280 жыхароў (1921)
  • 90 двароў, 290 жыхароў (1940)
  • 306 жыхароў (1959)
  • 243 жыхары (1970)
  • 54 гаспадаркі, 88 жыхароў (1997)
  • 52 гаспадаркі, 83 жыхары (2005)

Помнікі архітэктуры правіць

 
Свята-Прачысценская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць