Шэ́ду — у шумера-акадскай міфалогіі дух-ахоўнік чалавека, які выражае яго індывідуальнасць. У выключна мужчынскай форме называўся шэду (па-акадску) і алад (па-шумерску), у нейтральнай (якая магла быць і жаночай) — лама́су (па-акадску) і ла́ма (па-шумерску). У мастацтве маляваўся ў выглядзе істоты з целам быка ці льва, з арлінымі крыламі і чалавечай галавой.

Крылаты чалавекабык з Дур-Шарукіна. Усходні інстытут, Чыкага
Крылаты чалавекалеў з палаца Тукульці-Нінурты I
Шэду з Дур-Шарукіна ў Луўры

Матыў крылатай жывёлы з галавой чалавека характэрны для старажытнага мастацтва ўсяго Блізкага Усходу; упершыню ён сустракаецца ў знаходках з Эблы пачатку III тысячагоддзя да н.э. У новаасірыйскую эпоху шэду атрымаў распаўсюджанне па ўсёй Асірыі: фігуры «чалавекабыка» ахоўвалі ўсе значныя дзяржаўныя збудаванні і ўезды ў гарады.

Статуі грозных і пагардлівых крылатых быкоў з ганарыстымі чалавечымі вачамі, якія стаяць на варце ля варотаў гіганцкага палаца Саргана II у горадзе Дур-Шарукіне (цяпер Харсабад у Іраку), мелі магічную ахавальную функцыю. Пяць ног крылатай пачвары стваралі ілюзію руху, дазваляючы бачыць яго нерухомым анфас ці ідучым у профіль у залежнасці ад становішча гледача. Дагэтуль гэта істота ўражвае ўяўленне дасціпным кампазіцыйным рашэннем. Каменныя пачвары з палаца Саргана II (вагай у 21 тону кожная) захоўваюцца цяпер у Парыжы, у Луўры.

Захаваныя крылатыя шэду выстаўлены ў шматлікіх музеях свету, такіх як Луўр у Парыжы, Брытанскі музей у Лондане, Нацыянальны музей Ірака ў Багдадзе, Метраполітэн-музей у Нью-Ёрку, Усходні інстытут у Чыкага і Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • М. Б. Ладыгин, О. М. Ладыгина. Краткий мифологический словарь — М.: Издательство НОУ «Полярная звезда», 2003.

Спасылкі правіць