Шэрая гусь (Anser anser) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, адзін з самых вядомых відаў дзікіх гусяў. Прыручана больш трох тысяч год назад (гл. Гусь свойская).

Шэрая гусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser anser (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175028
NCBI  8843
EOL  1047334
FW  369191
Anser anser

Апісанне правіць

Шэрая гусь — птушка даўжынёй да 70—90 см і вагой каля 2,1—4,5 (зрэдку да 6) кг, размах крылаў 147—180 см. Апярэнне шэра-бурае з хвалістым малюнкам на шыі і чэраве. Мае светлае абрамленне пёраў на спіне. Дзюба ружовая або аранжавая. Самец прыкметна буйнейшы за самку.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны. Шэрая гусь гняздуе на ціхіх вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ва ўмераным поясе Азіі і да Далёкага Усходу. Асноўная частка гнездавых папуляцыі шэрай гусі канцэнтруецца ў дэльце Днястра і Дуная. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі на гнездаванні і нешматлікі ў час транзітных міграцый від. Зімуе ў Паўднёвай Еўропе і Азіі, часам у Паўночнай Афрыцы.

Тыповыя біятопы — неглыбокія вадаёмы паблізу вялікіх лугоў, вялікія па плошчы балоты, на поўначы таксама жыве ўздоўж марскіх узбярэжжаў і фіёрдаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо дыяметрам 60—100 см на сухім узгорку (купіне травы, у трыснягу, карані якога добра зрасліся паміж сабой), амаль колападобнае, у знешняй частцы са сцёблаў і лісця трыснягу, ва ўнутранай — з лісця трыснягу. Унутраныя краі, а таксама латок высланы шэрым пухам.

Яйкі (3—8) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-жаўтаватыя або бела-зеленаватыя. Памеры: 83 х 59 мм.

Падвіды правіць

  • А. а. аnser — цэнтр і захад Еўропы;
  • A. a. rubrirostris — паўднёвы-ўсход і ўсход Еўропы, таксама Азія.
  • A. a. silvestris — Ісландыя, Шатландыя і ўзбярэжжа Нарвегіі (адрозніваюць некаторыя аўтары)

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 571. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Спасылкі правіць