Шэрыданс (англ.: Sheridan's Coffee Layered Liqueur) — двухкаляровы ірландскі лікёр на аснове віскі ў арыгінальнай двухсекцыйнай бутэльцы, у адной частцы якой знаходзіцца белае ванільна-сметанковае змесціва, у другой — цёмнае кавава-шакаладнае змесціва. У працэсе налівання лікёра яго складовыя часткі выліваюцца з двух гарлавін у неабходнай прапорцыі (1 сметанковая частка на дзве кававыя), прычым кававая частка, як больш цяжкая, часта становіцца ніжняй, у той час як сметанковая, больш лёгкая, аказваецца наверсе.

Шэрыданс

Упершыню прадстаўлены ў 1994. Вырабляецца ў Дубліне кампаніяй «Thomas Sheridan & Sons».

Ужываецца як сам па сабе, так і ў складзе кактэйляў.