Студыі «Эбі-Роўд» (англ.: Abbey Road Studios) — комплекс студый гуказапісу ў Лонданк, у раёне Сэнт-Джонс-Вуд, створаны ў лістападзе 1931 года кампаніяй EMI. Найболей вядомая як студыя, у якой запісваліся такія легендарныя рок-гурты, як The Beatles, Duran Duran, Mike Oldfield, The Shadows, Pink Floyd, Oasis, U2, Keane і Travis. Размешчана па адрасе Эбі-Роўд, 3, акруга Вэстмінстэр. У 1969 годзе на пешаходным пераходзе ля студыі была зроблена адна з самых знакамітых фатаграфій «Бітлз», што стала вокладкай іх апошняга запісанага альбома. Студыя з'яўляецца месцам паломніцтва фанатаў, якія пакідаюць графіці на плоце студыі і фатаграфуюцца на пераходзе (хоць цяпер пераход трохі ссунуты ў параўнанні з 1969 годам).

Студыі «Эбі-Роўд»
англ.: Abbey Road Studios
Тып студыя гуказапіс
Заснаванне 1931
Заснавальнікі The Gramophone Co. Ltd.[d]
Размяшчэнне Вялікабрытанія Вэстмінстэр, Лондан, Вялікабрытанія
Галіна музычная індустрыя[d]
Прадукцыя Музыка
Сайт abbeyroad.com
Будынак студыі
Пераход праз Эбі-Роўд у 2007 годзе. У наш час размяшчэнне пераходу трохі змянілася ў параўнанні з 1969 годам: тады ён знаходзіўся не справа ад далёкага ліхтара, як на гэтай фатаграфіі, а злева

Спасылкі правіць