Эван Уільямс (англ.: Evan Williams) — амерыканскі прадпрымальнік, які заснаваў некалькі інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Pyra Labs (распрацоўка Blogger) і Twitter, дзе ён раней быў генеральным дырэктарам.

Эван Уільямс
англ.: Evan Williams
Імя пры нараджэнні англ.: Evan Clark Williams
Род дзейнасці прадпрымальнік
Дата нараджэння 31 сакавіка
Месца нараджэння Кларкс, штат Небраска
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Пачатак кар’еры правіць

Пасля заканчэння школы Уільямс працаваў на розных пасадах, звязаных з інтэрнэт-тэхналогіямі, у гарадах Кі-Уэст, Далас, Осцін (штат Тэхас), і зноў на яго сямейнай ферме ў штаце Небраска. У 1996 годзе Уільямс пераехаў у Севастопаль (штат Каліфорнія), каб працаваць у высокатэхналагічнай кампаніі O’Reilly Media. Кар’еру ў O’Reilly ён пачаў з маркетынгавых пазіцый, але ў рэшце рэшт стаў нанятым незалежным праграмістам-фрылансерам.

Pyra Labs і Blogger правіць

Эван Уільямс разам з Meg Hourihan сазаснавалі ІТ-кампанію Pyra Labs. Галоўным яе прадуктам стаў Blogger, адно з першых вэб-прыкладанняў для стварэння і кіравання блогамі. Уільямс вынайшаў тэрмін «блогер» і сыграў важную ролю ў папулярызацыі тэрміна «блог». Кампанія Pyra Labs праіснавала яшчэ некаторы час пасля сыходу Meg Hourihan і іншых супрацоўнікаў, пакуль урэшце не была набыта Google 13 люты 2003 года. Часопіс PC Magazine ў 2004 годзе назваў Уільямса «Чалавекам года», нароўні з Hourihan і Paul Bausch за іх працу па стварэнні Blogger.

Odeo правіць

Уільямс пакінуў Google у кастрычніку 2004 года і заснаваў кампанію Odeo. У канцы 2006 года Уільямс стаў сузаснавальнікам Obvious Corp. разам з Бізам Стоўнам і іншымі былымі супрацоўнікамі Odeo, каб набыць усё яе актывы. У красавіку 2007 года Odeo была набыта кампаніяй Sonic Mountain.

Twitter правіць

Сярод праектаў карпарацыі Obvious Corp. быў Twitter, бясплатная служба мікраблогінгу. Twitter стаў самастойнай кампаніяй у красавіку 2007 года, і Уільямс, як сазаснавальнік, стаў членам савета дырэктараў і інвестарам. У кастрычніку 2008 года Эван Уільямс стаў генеральным дырэктарам Twitter, заняўшы месца Джэка Дорсей, які стаў старшынёй савета дырэктараў. 4. кастрычніка 2010 Уільямс сышоў з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара (які зойме Дзік Костала).

Маёмасць правіць

У рэйтынгу часопіса Forbes у 2015 годзе яго маёмасць ацэньваецца ў $ 2,9 млрд.

Асабістае жыццё правіць

Уільямс з’яўляецца вегетарыянцам. Жыве ў Сан-Францыска з жонкай Sara Morishige. У іх ёсць двое дзяцей.

Зноскі

  1. How Ev Williams failed Medium - The Verge Праверана 25 ліпеня 2022.

Спасылкі правіць