Эдвард Джордж Гібсан

Эдвард Джордж Гібсан (англ.: Edward George Gibson; нар. 8 лістапада 1936, горад Буфала, штат Нью-Ёрк) — астранаўт ЗША і навуковец.

Эдвард Джордж Гібсан
Edward George Gibson
Партрэт
Краіна:  ЗША
Спецыяльнасць: фізік,
астранаўт НАСА
Экспедыцыі: Скайлэб-4
Дата нараджэння: 8 лістапада 1936(1936-11-08)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1959 годзе скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (штат Нью-Ёрк). У 1964 г. атрымаў ступень доктара навук у галіне машынабудавання ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. З 1965 г. у групе касманаўтаў. Адначасова вёў навуковую працу ў галіне фізікі Сонца і фізікі плазмы. 16 лістапада 1973 года — 8 лютага 1974 года сумесна з Дж. Карам і У. Поўгам здзейсніў палёт у космас у якасці члена 3-га экіпажа арбітальнай станцыі «Скайлэб», запушчанай 14 мая 1973 г. Палёт працягваўся 84 сут 1 гадзіна 16 мін; двойчы выходзіў у адкрыты космас (10 гадзін 3 мін).

Зноскі

  1. Edward Gibson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць